Рафаел Саркісавіч Ісраелян
Рафаел Саркісавіч Ісраелян (Рафаэл Сяргеевіч Ісраелян) (1908—1973) — савецкі армянскі архітэктар. Народны архітэктар СССР (1970). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1951).
Рафаел Саркісавіч Ісраелян | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 (17) верасня 1908[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 1973[2][1] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Vahagn Israyelyan[d] і Арэн Ісраелян[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
rafaelisraelyan.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адукацыя
правіць- Пасля сканчэння школы і тэхнікума паступіў у Тбіліскую акадэмію майстэрстваў, адкуль з трэцяга курса перавёўся ў Ленінград, у Інстытут грамадзянскіх інжынераў, а потым на архітэктурны факультэт Інстытута малярства, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна.
- 1929—1934 — вучыўся на архітэктурным факультэце Інстытута малярства, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна, які скончыў з адзнакай.
Прафесійная дзейнасць
правіцьУ 1936 годзе пераязджае на пастаянную працу ў Ерэван, з якім надалей злучана ўсё яго творчае жыццё. Праектаваў і будаваў самыя розныя збудаванні — жылыя дамы, клубы, прамысловыя і сельскія будынкі і збудаванні, паркі і манументы. Адначасна — займаўся ўжытковымі выглядамі мастацтва: вокладкі кніг, кераміка, ювелірныя вырабы, значкі, памятныя знакі, экслібрысы і многае іншае.
- З 1940 года — выкладаў у політэхнічным інстытуце.
- Па яго праектах былі пабудаваны звыш 150 будынкаў. Ён стварыў новы тып мемарыяльных збудаванняў — невялікія помнікі-крыніцы ў памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Праекты
правіць- вінныя скляпы Арарата (1937—1963, 1-я супольная праца з Г. Б. Качарам і інш.)
- будынак Ерэванскага віннага камбіната (1938)
- акведук цераз р. Раздан (1949)
- манумент Перамогі (1950, са статуяй Сталіна скульптара С. Мяркурава) у Ерэване[3]
- прафілакторый завода імя С. М. Кірава ў Арзакане (Арменія, 1957)
- манумент «Ваагн» (1965, скульптар А. А. Аруцюнян)
- мемарыяльны комплекс «Сардарапацкая бітва» (у Акцемберанскім раёне Арменіі, 1968)
- будынак Музея (у Акцемберанскім раёне Арменіі, 1977)
Званні і ўзнагароды
правіць- народны архітэктар СССР (1970)
- заслужаны архітэктар Армянскай ССР[4].
- заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР[4]
- Сталінская прэмія першай ступені (1950) — за манумент «І. В. Сталін» у Ерэване (1950, супольна са скульптарам С. Д. Мяркуравым)
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ Ikonnikov A. V. Rafayel Israyelyan // Israyelyan, Rafayel // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T042544
- ↑ Мемориальный комплекс с памятником Сталина открылся в парке «Победа» 29 ноября 1950 года. Автором пьедестала стал народный архитектор СССР Рафаел Исраелян
- ↑ а б Сафарян Л. «Архитектор» — краткий биографический справочник Союза Архитекторов Армении. — Ер.: «Зангак-97», 1998. — ISBN 99930-2-011-4.
Літаратура
правіць- Бабаян Л. Рафаэл Сергеевич Исраэлян // Архитектура СССР. 1968. № 11. С. 69—71.
- Исраэлян Рафаэл Сергеевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Бабаян Л. М., Яралов Ю. С. Рафаел Исраелян / ЦНИИ теории и истории архитектуры. Институт искусств АН Армянской ССР. — М.: Стройиздат, 1986. — 192 с. — (Народные архитекторы СССР). — 14 000 экз.