Рафал Ляшчынскі (1526—1592)

(1526—1592) кашталян срэмскі
(Пасля перасылкі з Рафал Ляшчынскі (сын Яна))

Рафал Ляшчынскі (польск.: Rafał Leszczyński; каля 15261592) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Рафал Ляшчынскі
польск.: Rafał Leszczyński
Вянява
Вянява
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
ваявода брэсцка-куяўскі[d]
1545 — 1550
маршалак Сойма Рэчы Паспалітай[d]
кашталян срэмскі[d]
з 1580
староста радзяёўскі[d]
1550 — 1580
Нараджэнне каля 1526 ці 1526
Смерць 1592[1]
Род Ляшчынскія
Бацька Ян Ляшчынскі[d]
Дзеці Анджэй Ляшчынскі і Вацлаў Ляшчынскі[d]
Веравызнанне Чэшскія браты
Партыя

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Яна[2].

Ваявода брэсцка-куяўскі ў 1545—1550, стараста радзеёўскі ў 1550—80, кашталян срэмскі з 1580. Быў адным з найбольш актыўных палітыкаў свайго часу. На Пётркаўскім сойме 1548 года патрабаваў разводу караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста з Барбарай Радзівіл, на сойме 1550 года абараняў Станіслава Ажахоўскага, абраны маршалкам соймаў 1552 і 1562—1563 гадоў. Падтрымаў заключэнне і падпісаў акт Люблінскай уніі 1569 года, пасля чаго быў паслом з паслоў у Маскву (узяў з сабой святара Яна Ракіту, які дыскутаваў па рэлігійных пытаннях з царом Іванам Грозным). Належаў да арыян (чэшскіх братоў)[2].

Сям'я правіць

Рафаіл Ляшчынскі быў двойчы жанаты. У 1543/1544 годзе ажаніўся з Барбарай з Вольскіх, у шлюбе з якой меў дзяцей:

Да 1574 года другі раз ажаніўся з Ганнай Коржбак Завадскай, дачкой графа Генрыка Коржбака. Дзеці:

Зноскі

  1. Rafał Leszczyński // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ляшчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць