Рафаэль Манеа
Хасэ́ Рафаэ́ль Мане́а Валье́с (ісп.: José Rafael Moneo Vallés; нар. 9 мая 1937, Тудэла) — іспанскі архітэктар.
Рафаэль Манеа | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 мая 1937[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Belén Moneo[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
|
Узнагароды | |
![]() |
Скончыў Мадрыдскі політэхнічны ўніверсітэт. Выкладаў архітэктуру ў розных краінах свету, у 1985—1990 гг. узначальваў Гарвардскую школу дызайну.
Сярод найважнейшых праектаў Манеа — Нацыянальны музей рымскага мастацтва ў Мерыдзе, Музей Жуана Міро ў Мальёрцы, ратушы ў Лагроньі і Мурсіі. Па праектах Манеа былі зроблены пашырэнні і прыбудовы мадрыдскага чыгуначнага вакзала Аточа, музея Прада і палаца Вільяэрмаса (Музей калекцыі Тысена-Барнемісы) у Мадрыдзе. У ЗША Манеа спраектаваў сабор Маці Божай Анёлаў у Лос-Анджэлесе і Музей выяўленчага мастацтва ў Х’юстане.
Лаўрэат прэміі Рольфа Шока (1993), Прытцкераўскай прэміі (1996), прэміі прынца Астурыйскага ў галіне мастацтва (2012).
Зноскі
- ↑ Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
- ↑ Rafael Moneo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rafael Moneo // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arkitekter verksamma i Sverige — 2015.
- ↑ http://academie-architecture.fr/academiciens/ Праверана 27 красавіка 2017.
- ↑ http://www.accademiasanluca.eu/it/accademici/id/1003/