Ра́фія[3] (Raphia) — род кветкавых раслін сямейства Пальмавыя (Arecaceae).

Рафія

Raphia australis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Raphia P.Beauv., Fl. Oware 1: 75 (1806)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500818
NCBI  93337
EOL  29413
IPNI  31464-1

Батанічнае апісанне правіць

 
Raphia farinifera

Расліны вышынёй да 12[3] м, з адным ці некалькімі стваламі. Лісце перыстае, даўжынёй 15—20[3] м. Суквецці галінастыя, 4—5[3] м у дыяметры. У суквеццях тычынкавыя і песцікавыя кветкі. Плады маюць валакністую абалонку. Монакарпічныя расліны — цвітуць адзін раз і пасля цвіцення адміраюць. У некаторых відаў адмірае толькі надземная частка, а з застаўшагася кораня развіваецца новая расліна.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліны роду пашыраны ў трапічных абласцях Афрыкі, па аднаму віду на Мадагаскары і ў Паўднёвай Амерыцы[3]. Растуць на забалочаных глебах, на балотах і затапляльных нізінах.

Гаспадарчае значэнне правіць

 
Валакно з рафіі

Лісце і яго чаранкі маюць трывалае валакно, якое выкарыстоўваецца на выраб шчотак, плеценых вырабаў. Лісце выкарыстоўваецца ў якасці дахавага матэрыялу. Плады выкарыстоўваюць у ежу, і з іх вырабляюць алей. З соку гатуюць гарэлку і пальмавае віно.

Віды правіць

Паводле сайта The Plant List, род налічвае 20 відаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г д БелЭн 2001.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць