Рачэнскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Рачэ́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Рачэнь.

Рачэнскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 42 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Рачэнь
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 692
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны хутары Васькава Гара, Кацічава і Свісціна[1], у 1980 годзе — хутар Папарыха[2].

28 мая 2013 года межы сельсавета былі пашыраныя ў выніку далучэння да яго тэрыторыі часткі скасаванага Ляхаўскага сельсавета з наступнымі населенымі пунктамі: Асавец, Барок, Дубілаўка, Жораўка, Ляхаўка, Песчанец 1, Песчанец 2, Слабодка, Турок, Фёдараўка[3]. 16 кастрычніка 2018 года скаваны хутар Каценін[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (33 населеныя пункты) — 3039 чалавек[5], з іх 97,3 % — беларусы, 1,7 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 2692 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 31 сакавіка, 14 і 30 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. Решение Любанского районного Совета депутатов от 16 октября 2018 г. № 32 Об упразднении хутора Котенин Реченского сельсовета Любанского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.