Раян Гігз
Раян Гігз (англ.: Ryan Giggs; нар. 29 лістапада 1973 Кардыф, Уэльс) — валійскі футбаліст (паўабаронца), трэнер.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Раян Джозеф Гігз | |||||||||||||||
Мянушкі | Welsh Wizard (Валійскі чараўнік), Giggsy (Гігзі) | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 лістапада 1973[1][2][…] (50 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Уэльс | |||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раян Гігз выступаў з 1990 года за «Манчэстэр Юнайтэд». За гэты час гулец зборнай Уэльса выйграў 34 трафеі з «Манчэстэр Юнайтэд», у тым ліку — 13 чэмпіянатаў Англіі, 4 Кубкі і 9 Суперкубкаў Англіі, 2 Лігі чэмпіёнаў. Выступаў за алімпійскую зборную Вялікабрытаніі на гульнях у Лондане (2012). У маі 2014 года Раян Гігз паведаміў, што завяршае кар’еру футбаліста.
З’яўляецца рэкардсменам англійскай Прэм’ер-лігі па колькасці матчаў (632), рэкардсменам «Манчэстэр Юнайтэд» па колькасці афіцыйных матчаў (963), а таксама рэкардсменам па колькасці матчаў у еўракубках (157).
У 2014 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці асістэнта Луі ван Гала, аднак у 2016 годзе, пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Жазэ Маўрынью, пакінуў клуб. У студзені 2018 года быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Уэльса[3]. У лістападзе 2020 года быў адхілены ад кіраўніцтва зборнай з-за абвінавачванняў у дамашнім гвалце, у чэрвені 2022 года афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера.
Зноскі
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ http://www.transfermarkt.co.uk/ryan-giggs/leistungsdaten/spieler/3406
- ↑ Гиггз возглавил сборную Уэльса. by.tribuna.com
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раян Гігз
- Ён сыходзіць: Раян Гігз заявіў пра завяршэнне кар’еры. nashaniva.by