Бора Лондана

(Пасля перасылкі з Раёны Лондана)

Бора Лондана (англ.: London borough) — адміністрацыйная адзінка Лондана раённага ўзроўню. 32 бора ўтвараюць цырыманіяльнае графства і рэгіён Вялікі Лондан, Сіці з'яўляецца асобным цырыманіяльным графствам з асобым статусам.

Граніцы Вялікага Лондана і яго раёнаў на фоне гарадской забудовы.

12 бора і Сіці утвараюць Унутраны Лондан (англ.: Inner London), астатнія 20 — Знешні Лондан (англ.: Outer London)[1]. Сіці не з'яўляецца раёнам, гэта адміністрацыйная адзінка з асобым статусам «Sui generis».

Чатыры раёны не выкарыстоўваюць абазначэнне Лонданскае бора (англ.: London Borough of) у сваёй назве.

Бора кіруюцца раённымі саветамі (англ.: Borough Council). Вэстмінстэр, які мае статус сіці, кіруецца гарадскім саветам (англ.: City Council).

Бора Лондана правіць

У спісе ў дужках прыведзены звесткі пра насельніцтва паводле перапісу 2011 года[3]

  1. Лонданскі Сіці (7 375)
    (не з'яўляецца бора)
  2. Вэстмінстэр (219 600)
  3. Кенсінгтон і Чэлсі (158 300)
  4. Хамерсміт і Фулем (182 400)
  5. Уондсуэрт (307 700)
  6. Ламбет (304 500)
  7. Саўтуарк (288 700)
  8. Таўэр-Хамлетс (256 000)
  9. Хакні (247 200)
  10. Іслінгтан (206 300)
  11. Камдэн (220 100)
  12. Брэнт (312 200)
  13. Ілінг (339 300)
  14. Хаўнслау (254 900)
  15. Рычманд-эпон-Тэмс (187 500)
  16. Кінгстан-эпон-Тэмс (160 400)
  1. Мертан (200 500)
  2. Сатан (191 100)
  3. Кройдан (364 800)
  4. Бромлі (310 600)
  5. Луішам (276 900)
  6. Грынвіч (255 500)
  7. Бекслі (232 800)
  8. Хаверынг (237 900)
  9. Баркінг і Дагенем (187 000)
  10. Рэдбрыдж (281 400)
  11. Ньюэм (310 500)
  12. Уолтэм-Форэст (259 700)
  13. Харынгі (255 500)
  14. Энфілд (313 900)
  15. Барнет (357 500)
  16. Харау (240 500)
  17. Хілінгдан (275 500)
 СіціВэстмінстэрКенсінгтон і ЧэлсіХамерсміт і ФулемУондсуэртЛамбетСаўтуаркТаўэр-ХамлетсХакніІслінгтанКамдэнБрэнтІлінгХаўнслауРычманд-эпон-ТэмсКінгстан-эпон-ТэмсМертанСатанКройданБромліЛуішамГрынвічБексліХаверынгБаркінг і ДагенемРэдбрыджНьюэмУолтэм-ФорэстХарынгіЭнфілдБарнетХарауХілінгдан
Раёны Лондана

Гісторыя правіць

 
Адміністрацыйныя адзінкі Лондана да 1965 года.

Сучасныя раёны Лондана былі ўтвораны паводле Закона аб кіраванні Лонданам ад 1963 года (англ. London Government Act 1963). Яны пачалі функцыянаваць 1 красавіка 1965 года з утварэннем Вялікага Лондана (англ.: Greater London). Першыя выбары ў раённыя саветы былі праведзены ў 1964 годзе, аднак да наступнага гады гэтыя саветы былі фактычна «ценявымі» органамі ўлады.

Да ўтварэння Вялікага Лондана і падзелу яго на раёны на іх месцы існавалі ўтварэнні чатырох розных тыпаў:

Ізноў утвораныя раёны маюць больш паўнамоцтваў, як скасаваныя метрапальныя бора, гарадскія раёны і муніцыпальныя бора, але менш, чым графскія бора.

Паміж 1965 і 1986 лонданскія раёны былі часткай двухузроўневай сістэмы кіравання, на першым узроўні якой знаходзіўся Савет Вялікага Лондана (англ.: Greater London Council, GLC). Аднак 1 красавіка 1986 года СВЛ быў скасаваны і ўся паўната ўлады перайшла да раёнаў, якія фактычна сталі унітарнымі ўтварэннямі (англ.: unitary authorities). Пасля ўтварэння ў 2000 годзе Адміністрацыі Вялікага Лондана, якая мае больш абмежаваныя паўнамоцтвы, як СБЛ, сфера ўлады раённых саветаў стала аналагічная саветам унітарных утварэнняў у іншых частках Англіі.

Лонданскі Сіці кіруецца сваім уласным органам улады — Лонданскай гарадской карпарацыяй, якая існавала задаўга да ўтварэння раёнаў.

Зноскі

  1. Local government geography and history (англ.)
  2. The case for a 'Royal Borough of Greenwich' (англ.). royalgreenwich.gov.uk. Праверана 29 кастрычніка 2013.
  3. "Table 8a Mid-2011 Population Estimates: Selected age groups for local authorities in England and Wales; estimated resident population;" (англ.) Перапіс насельніцтва Англіі і Уэльса, 2011 год, ONS