Карлавы Вары (раён)

раён у Чэхіі
(Пасля перасылкі з Раён Карлавы Вары)

Раён Карлавы Вары (чэшск.: Karlovy Vary) — адзін з 3 раёнаў Карлаварскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Карлавы Вары. Плошча раёна — 1 514,95 кв. км. (з якіх 331,61 км займае ваенны палігон Градзіштэ з насельніцтвам у 601 чалавек), насельніцтва складае 124 054 чалавек. У раёне налічваецца 54 муніцыпалітэта, з якіх 14 — гарады.

Раён Карлавы Вары
Okres Karlovy Vary
Краіна  Чэхія
Статус раён
Уваходзіць у Карлаварскі край
Адміністрацыйны цэнтр Карлавы Вары
Насельніцтва (2009) 124 054 чалавек
Шчыльнасць 82 чал./км²
Плошча 1 514,95 км²
Раён Карлавы Вары на карце
Раён Карлавы Вары, карце
Код ISO 3166-2 CZ-412
Код аўтам. нумароў KV (да 2001)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Раён размешчаны ў цэнтральнай частцы края. Мяжуе з раёнамі Хеб і Сокалаў Карлаварскага края; Пльзень-поўнач і Тахаў Пльзенскага края; Хомутаў і Лоўні Усцецкага края; на паўночным захадзе — дзяржаўная мяжа з Германіяй.

Гарады і насельніцтва правіць

Даныя на 2009 год:

Горад Насельніцтва
Карлавы Вары 53 819
Остраў 17 856
Нейдэк 8 731
Нова-Роле 4 157
Тоўжым 3 922
Яхімаў 3 376
Жлуціцы 2 674
Бохаў 2 088
Грознецін 1 943
Абертамі 1 446
Бечаў-над-Цеплау 981
Горні-Блатна 704
Хішэ 594
Божы-Дар 207
Усяго Жанчын Мужчын
124 054
(100 %)
62 797
(50,62 %)
61 257
(49,38 %)

Сярэдняя шчыльнасць — 81,89 чал./км²; 82,62 % насельніцтва жыве ў гарадах.

Спасылкі правіць