Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч
Раі́са Уладзі́міраўна Кудрэ́віч (1 красавіка 1919, Мінск — 18 мая 2000, Мінск) — беларускі жывапісец і графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968). Народны мастак Беларусі (1999). Дачка Уладзіміра Мікалаевіча Кудрэвіча.
Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 2000 (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч |
Муж | Адольф Самойлавіч Гугель |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | тэматычная карціна, пейзаж, партрэт, нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыла Віцебскае мастацкае вучылішча (1941). Удзельніца мастацкіх выставак з 1941 года. Сябра Саюза мастакоў БССР з 1946 года.
Працавала ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажу, нацюрморта. Асноўныя творы: палотны «Майскі дожджык», «Рудабельская рэспубліка», «Палеская маладзіца»; шэраг нацюрмортаў; у суаўтарстве з А. С. Гугелем — «Кастусь Каліноўскі», «Вечная слава» і інш. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным музеі імя П. Масленікава і шэрагу рэгіянальных музеяў.
Памяць
правіцьУ 2019 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кудрэ́віч Раіса Уладзіміраўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 407. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.