Раіса Рыгораўна Алешына
Раіса Рыгораўна Алешына (Міхайлава, руск.: Раиса Григорьевна Алёшина (Михайлова); 25 студзеня 1932, Ленінград — 15 студзеня 2006, Добруш, Гомельская вобласць) — беларуская мастачка.
Раіса Рыгораўна Алешына | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 2006 (73 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастачка |
Месца працы | |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 25 студзеня 1932 года ў Ленінградзе[1]. Перажыла вайну ў блакадным горадзе[2].
Скончыла ў 1950 годзе мастацка-рамеснае вучылішча ў г. Канакова Цвярской вобласці (Расія)[1]. Там пачала працу на фаянсавым заводзе імя М. І. Калініна[2]. Упершыню творы былі выстаўлены ў 1957 годзе на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве[2]. Удзельніца мастацкіх выставак з 1958 года[1].
Працавала ў 1966—1979 гадах галоўным мастаком Хайцінскага фарфоравага завода Іркуцкай вобласці, з 1970 года — на Добрушскім фарфоравым заводзе[1].
У 1977 годзе адбылася персанальная выстаўка ў Іркуцкім мастацкім музеі, праз год у Сергіеве Пасадзе[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года[1].
Жыла ў г. Добруш Гомельскай вобласці[1]. Памерла 15 студзеня 2006 года[3].
Творчасць
правіцьПрацуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (фарфор). Асноўныя творы: чайныя сервізы «Грыбок», «Пяшчота», «Рускі»; цыкл кампазіцый «Сняжок», «Залатая тайга», «Сабаліны край»; кубкі «Алені», «Паўночныя матывы»[1].
Значная частка работ знаходзіцца ў прыватных калекцыях, больш за 100 твораў – у Іркуцкім мастацкім музеі імя У. П. Сукачова, 15 твораў - у зборы музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР (1978)[1], ордэнам Дружбы народаў (1986)[2].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж Алешына Раіса Рыгораўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ а б в г д е Раиса Алешина - самый известный художник Хайтинского фарфорового завода (руск.). Глагол. Иркутское обозрение. Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ Раіса Рыгораўна Алешына на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- Алешына Раіса Рыгораўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- Раіса Рыгораўна Алешына на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»