Раіса Станіславаўна Сідарэнка
Раіса Станіславаўна Сідарэнка (31 сакавіка 1962, п. Чупа, Лоўхскі раён, Карэльская АССР, РСФСР) — беларуская дзяржаўная дзеячка. Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014—2019). Кандыдат педагагічных навук.
Раіса Станіславаўна Сідарэнка | |
---|---|
Нараджэнне |
31 сакавіка 1962 (61 год) |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Дзейнасць | педагог |
Месца працы |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася 31 сакавіка 1962 года п. Чупа Лоўхскім раёне Карэльскай АССР РСФСР.
У 1979 году скончыла з залатым медалём сярэднюю школу №2 Вілейкі (сярэдні бал атэстата 5.0).
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працавала настаўніцай рускай мовы ў СШ № 71 Мінска, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 71 Мінска, вядучым інспектарам галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, вядучым інспектарам, галоўным інспектарам, кансультантам упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дырэктарам Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 27 снежня 2014 года[1] па ліпень 2019 года[2] працавала намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 2019 года працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Інстытута інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[3][4].