Раіса Сцяпанаўна Недашкоўская
Раіса Сцяпанаўна Недашкоўская (укр.: Раїса Степанівна Недашківська; нар. 17 лютага 1943 года, Малын, Жытомірская вобласць) — украінская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка Украіны (1993).
Раіса Сцяпанаўна Недашкоўская | |
---|---|
укр.: Раїса Степанівна Недашківська | |
Род дзейнасці | актрыса, сцэнарыст |
Дата нараджэння | 17 лютага 1943[1] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | nedashkivska.com.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 17 лютага 1943 года ў горадзе Малын ва Украіне. З дзяцінства займалася танцамі, была салісткай харэаграфічнага ансамбля.
У 1960 годзе выканала ў фільме Віктара Іўчанкі «Лясная песня» ролю Маўкі. Скончыла ў 1965 г. Кіеўскі тэатральны інстытут і стала актрысай Кіеўскай кінастудыі імя А. Даўжэнкі.
Адной з лепшых яе работ стала выкананне галоўнай ролі ў фільме «Тэлефаністка».
У 1980—1993 гадах працавала ў Кіеўскім Маладым тэатры, на сцэне якога грала галоўныя ролі ў спектаклях «Сірано дэ Бержэрак», «За двума зайцамі» і іншых. Стваральнік некалькіх монаспектакляў.
З 1994 па 2001 гады Раіса Недашкоўская — мастацкі кіраўнік Тэатра «Пад зорным небам». Была віцэ-прэзідэнтам Славянскага форума мастацтваў «Залаты Віцязь». У цяперашні час — першы намеснік Старшыні праўлення Нацыянальнага Саюза тэатральных дзеячаў Украіны.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.