Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая
Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая (нар. 10 красавіка 1928, в. Калышкі, Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1976), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-а склікання.
Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 красавіка 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | чэрвень 2021 (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыла 8 класаў Калышанскай сярэдняй школы. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе добраахвотна працавала ў ваенным шпіталі.
З 1948 года працавала паляводам, з 1955 года — касірам, у 1960—1983 гадах — звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе імя Калініна Лёзненскага раёна.
Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971 гадах).
За поспехі ў павелічэнні вытворчасці прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1976 года Кубліцкай Р. У. было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».
З 1983 года Раіса Уладзіміраўна на пенсіі. Жыве ў Мінску.
У гарадскім пасёлку Лёзна на Алеі Славы знаходзіцца стэла ў гонар Р. І. Кубліцкай[1].
Узнагароды
правіць- «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Герой Сацыялістычнай Працы (1976)
- Ганаровы грамадзянін Фрунзенскага раёна г. Мінска
- Ганаровы грамадзянін Лёзненскага раёна
- ордэн Леніна — двойчы
- ордэн Айчыннай вайны II ступені
Зноскі
Літаратура
правіць- Кублицкая Раиса Владимировна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 9.
- Кублицкая Раиса Владимировна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 261.
- Кублицкая Раиса Владимировна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 133.
- Кубліцкая Раіса Уладзіміраўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — С. 569.