Ржавец (Мінскі раён)

былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, цяпер у складзе Мінска

Ржа́вец[1] (трансліт.: Ržaviec, руск.: Ржавец) — колішняя вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавета.

Вёска
Ржавец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 306 чал. (1999)
СААТА
6236817091
Ржавец на карце Беларусі ±
Ржавец (Мінскі раён) (Беларусь)
Ржавец (Мінскі раён)
Ржавец (Мінскі раён) (Мінск)
Ржавец (Мінскі раён)

У красавіку 2004 года тэрыторыя вёскі перададзена ў склад горада Мінска[2].

Назва-характарыстыка: водацёкі са стаячай іржавай вадой.

Гісторыя

правіць

Згадваецца ў 1582 годзе як сяло, шляхецкая ўласнасць. У 1791 годзе вёска Ржавічэ маёнтка Веснінка ў Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе засценак, уласнасць Г. Гардзялкоўскай, 2 двары, 22 жыхары. У 1815 годзе ўласнасць М. Гілевіча, у 1858 годзе ўласнасць А. Вярыгі. У 1897 годзе ў Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні, вёска, 15 двароў, 87 жыхароў; побач цагельны завод, двор, 15 жыхароў[3].

У красавіку 2004 года вёска ўключана ў склад горада Мінска. Вясковыя вуліца Пясочная і Пясочны завулак пераназваныя ў Ржавецкую вуліцу і Ржавецкі завулак[4].

Насельніцтва

правіць
  • 1800 — 2 двары, 22 жыхары
  • 1897 — вёска, 15 двароў, 87 жыхароў; цагельны завод, двор, 15 жыхароў
  • 1917 — вёска, 10 двароў, 62 жыхары; хутар, 6 двароў, 36 жыхароў
  • 1941 — 24 двары, 131 жыхар
  • 1997 — 107 двароў, 443 жыхары
  • 1999 — 306 жыхароў

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць