Адкрыць галоўнае меню

Роберт Хатчынгс Годард (англ.: Robert Hutchings Goddard, Вустэр, 5 кастрычніка 1882 — 10 жніўня 1945) — выбітны амерыканскі вучоны, адзін з піянераў сучаснай ракетнай тэхнікі.

Роберт Хатчынгс Годард
Robert Hutchings Goddard
Dr. Robert H. Goddard - GPN-2002-000131.jpg
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1882(1882-10-05)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 1945(1945-08-10)[5][1][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці авіяканструктар, фізік, вынаходнік, матэматык, інжынер
Навуковая сфера Касманаўтыка
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Роберт Хатчынгс Годард на Вікісховішчы

Пасля атрымання ступені бакалаўра ў Вустэрскім Політэхнічным інстытуце ў 1908 годзе ён навучаўся на фізічным факультэце Універсітэта Кларка, атрымаўшы ступені магістра ў 1910 годзе і кандыдата навук (PhD) ў 1911 годзе. З 1914 года ён пачаў канструяваць ракетныя рухавікі, атрымліваючы фінансавую падтрымку Смітсанаўскага таварыства. З 1919 года ён напісаў шэраг прац пра магчымасці палёту на Месяц.

Працуючы ў 1911 ва Універсітэце Кларка, Годард даследаваў ўздзеянне радыёхваль на ізалятары. Каб атрымаць з радыёхвалі ток, ён вынайшаў вакуумны выпрамляльнік. Патэнт U.S. Patent 1159209 быў выдадзены 2 лістапада 1915 года.

У 1914 зарэгістраваны два значныя патэнты ў ракетатэхніцы. Першы, US Patent 1102653 апісваў шматступенную ракету. Другі, US Patent 1103503 апісваў ракету якая працуе на бензіне і вадкім аксідзе азоту.

Годард запусціў сваю першую ракету на вадкім паліве 16 сакавіка 1926 года ў ОБерне (Масачусетс). Ракета пад назвай «Нэлі» памерам з чалавечую руку на працягу 2,5 с узляцела на вышыню каля 12 м. Гэта падзея стала важнай дэманстрацыяй магчымасцяў вадкасных ракетных рухавікоў.

Акрамя касмічных падарожжаў Годард займаўся і іншымі задачамі. Напрыклад, ён прапанаваў ідэю рэактыўнага гранатамёта, і першыя амерыканскія мадэлі гранатамётаў «Базука» былі створаны менавіта на аснове прац Годарда.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Robert Goddard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Robert H. Goddard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. R. H. Goddard // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Годдард Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Годдард Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. https://www.nasa.gov/centers/goddard/about/history/dr_goddard.html Праверана 30 жніўня 2018.
  7. 7,0 7,1 NNDB — 2002.

СпасылкіПравіць