Роберт Грабс
Роберт Грабс (англ.: Robert Howard Grubbs; 27 лютага 1942[1][2][…], Possum Trot[d], Кентукі — 19 снежня 2021[3], Дуарці, Каліфорнія) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2005 год (сумесна з Рычардам Шрокам і Івам Шавэнам) з фармулёўкай «за ўклад у развіццё метаду метатэзіса ў арганічным сінтэзе».
Роберт Грабс | |
---|---|
англ.: Robert Howard Grubbs | |
Дата нараджэння | 27 лютага 1942[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 2021[3] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Helen O'Kane-Grubbs[d] |
Род дзейнасці | хімік, аўтабіёграф, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | арганічная хімія і хімія[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Вядомы як | распрацоўшчык метаду метатэзіса ў арганічным сінтэзе |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія імя Артура Коўпа[d] (2002) American Chemical Society Award in Organometallic Chemistry[d] (1988) Q113997352? (2001) Прэмія стагоддзя[d] (2004) Bristol-Myers Squibb Award for Distinguished Achievement in Synthetic Organic Chemistry Research[d] (2004) Linus Pauling Award[d] (2003) Tolman Award[d] (2002) Tetrahedron Prize[d] (2003) George A. Olah Award in Hydrocarbon or Petroleum Chemistry[d] (2017) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьРоберт Грабс нарадзіўся 27 лютага 1942 года ў акрузе Маршал амерыканскага штаце Кентукі паміж мястэчкамі Посум-Траціл і Келверт-Сіці. Ранняе дзяцінства ён правёў у тым жа акрузе. Там Грабс вучыўся ў пачатковай школе Мак-Кінлі, малодшай сярэдняй школе Франкліна і ў сярэдняй школе Падзьюка Тыльмана. Вышэйшую адукацыю Грабс атрымліваў у Фларыдскім і Калумбійскім універсітэце. У 1968 годзе ён атрымаў ступень PhD. У 1969 годзе ён уладкаваўся ў Стэнфардскі, а потым — у Мічыганскі ўніверсітэт. У 1978 годзе ён стаў супрацоўнікам Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, дзе працуе і дагэтуль.
Асноўным аб’ектам даследаванняў Грабса ў металаарганічнай хіміі і хіміі сінтэзу з’яўляюцца каталізатары і, у асаблівасці каталізатар Грабса, які выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у метатезісе алефінаў. Таксама Грабс унёс значны ўклад у даследаванне так званай «жывой» полімерызацыі.
У 1989 годзе Грабс быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, а ў 1994 годзе — членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Роберт Грабс жанаты з Хелен Грабс, якая працавала лагапедам у пачатковай школе. У іх ёсць трое дзяцей.
Прэміі і ўзнагароды
правіць- 2000 — Медаль Бенджаміна Франкліна па хіміі
- 2001 года — прэмія Герберта Браўна
- 2002 — медаль Толмана
- 2005 — Нобелеўская прэмія па хіміі (сумесна з Рычардам Шрокам і Івам Шоўэнам)
Зноскі
- ↑ а б Robert H. Grubbs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Robert H. Grubbs // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Caltech Mourns the Loss of Nobel Laureate Robert H. Grubbs — Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, 2021. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 17 чэрвеня 2024.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=GRUBBS,%20Robert Праверана 26 сакавіка 2019.
- ↑ Fellows Directory
- ↑ а б в г д https://www.caltech.edu/about/news/caltech-mourns-the-loss-of-nobel-laureate-robert-h-grubbs Праверана 20 снежня 2021.