Роберт Левандоўскі
Роберт Левандоўскі (польск.: Robert Lewandowski; нар. 21 жніўня 1988, Варшава, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік нямецкага клуба «Баварыя» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Найлепшы футбаліст 2020 года па версіі ФІФА.
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Мянушка | Левы[1] (польск.: Lewy) | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 жніўня 1988[2][3][…] (32 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 185 см[6] | ||||||||||||||||||
Вага | 81 кг[7] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 9 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ераПравіць
Раннія гадыПравіць
Трэніраваўся ў моладзевай камандзе «Партызан» з роднага горада Лешна, дзе працаваў яго бацька[8]. Да 2004 года выступаў за варшаўскую «Варсовію». Пасля выступаў за варшаўскія клубы «Дэльта» і «Легія-2». Летам 2006 года перайшоў у «Зніч» з горада Прушкаў. У сезоне 2007/08 стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі Польшчы забіўшы 21 гол у 32 матчах[9].
«Лех» ПознаньПравіць
У ліпені 2008 года падпісаў пяцігадовы кантракт з пазнаньскім «Лехам»[10]. Клуб за яго заплаціў 1,5 млн польскіх злотых. У Экстраклясе дэбютаваў 8 жніўня 2008 года ў хатнім матчы супраць «Белхатава» (2:3)[11], у гэтым матчы Левандоўскі забіў гол на 67 хвіліне.
Роберт Левандоўскі звярнуў на сябе ўвагу еўрапейскіх клубаў, гэта значыць ім цікавіліся маскоўскі ЦСКА[12], англійскі «Вест Бромвіч Альбіён»[13], дортмундская «Барусія»[14], галандскі «Феенорд»[15], піцерскі «Зеніт»[16] і данецкі «Шахцёр»[17].
Роберт Левандоўскі стаў тварам папулярнай камп'ютарнай гульні FIFA 10 у Польшчы разам з англічанінам Уэйнам Руні. У снежні 2009 года польскае выданне «Piłka Nożna» прызнала Роберта Левандоўскага найлепшым іграком чэмпіянату Польшчы[18].
«Барусія» ДортмундПравіць
19 мая 2010 года стала вядома, што Роберт прайшоў медыцынскае абследаванне ў «Барусіі», а 11 чэрвеня таго ж года ён падпісаў чатырохгадовы кантракт з нямецкім клубам[19]. Сума трансферу лічыцца роўнай каля 4,5 млн еўра[20]. 19 верасня ён забіў свой першы гол у Бундэслізе, у пераможным матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся з лікам 3:1[21].
У сезоне 2011/12, дзякуючы траўме Лукаса Барыяса, Роберт трапіў у асноўны склад клуба да зімовага перапынку. Нападнік забіў два галы ў браму «Зандгаўзена», у матчы на Кубак Германіі (3:0). 20 жніўня 2011 года Левандоўскі адкрыў лік сваім галам у новым сезоне Бундэслігі ў матчы супраць «Нюрнберга», «Барусія» атрымала перамогу з лікам 2:0. У кастрычніку «Барусія» дасягнула 2 радку ў табліцы пасля перамогі з лікам 5:0 над «Кёльнам», а Левандоўскі тады адзначыўся дублем[22]. 17 снежня перад зімовым перапынкам Левандоўскі двойчы адзначыўся і аддаў галавую перадачу Кевіну Гроскройцу ў матчы супраць «Фрайбурга». У сувязі з яго якасцю гульні Роберт быў названы лепшым іграком года ў Польшчы[23].
Пасля зімовага перапынку 22 студзеня 2012 года «Барусія» ўшчэнт разбіла «Гамбург» з лікам 5:1, дасяггнуўшы паводле пунктаў лідара «Баварыю», Левандоўскі двойчы забіў і дадаў на свой рахунак галавую перадачу на суайчынніка Якуба Блашчыкоўскага. 11 красавіка польскі нападнік забіў адзін гол у гульні супраць «Баварыі» ў Дортмундзе[24]. У заключнай гульні сезону ў фінале кубка Германіі Левандоўскі зарабіў хет-трык у матчы супраць усё той жа «Баварыю» (5:2).
У новы сезон Левандоўскі з’явіўся на пляцоўцы ў першым туры ў матчы супраць «Вердэра». Першы гол сезону забіў 15 верасня ў пераможным матчы супраць «Баера», які скончыўся з лікам 3:0. Апасля Роберт усталяваў новы клубны рэкорд, забіўчы паслядоўна ў 12 матчах лігі запар, апярэдзіўшы паводле гэтага паказчыку Фрыдгэльма Каніцка[25].
24 красавіка 2013 года Левандоўскі стаў першым іграком, які забіваў чатыры галы ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, дасягнуўшы гэтага паказчыку ў матчы супраць іспанскага «Рэала» (4:1)[26]. 25 мая ён браў удзел у фінал Лігі чэмпіёнаў, аднак «Барусія» атрымала паражэнне з лікам 2:1 ад «Баварыі».
Свой першы гол у сезоне 2013/14 Роберт забіў 10 жніўня ў браму «Аўгсбурга» ў першым матчы сезону[27]. Увосень у Левандоўскага сапсаваліся адносіны з галоўным трэнерам «Барусіі» Юргенам Клопам, з-за жадання паляка перайсці да складу супернікаў з «Баварыі», аднак нягледзячы на гэта Роберт выходзіў на пляцоўку і забіваў мячы за дортмундскі клуб. 1 лістапада ён аформіў свой адзіны хет-трык у сезоне ў пераможным матчы супраць «Штутгарта» (6:1)[28]. 3 студзеня Роберт заключыў кантракт з «Баварыяй», паводле якога свае выступы за клуб ён пачаў з наступнага сезону.
25 лютага 2014 года Роберт двойчы забіў у Лізе чэмпіёнаў мячы ў браму «Зеніта», стаўшы, такім чынам, найлепшым бамбардзірам «Барусіі» у еўракубках, перавысіўшы рэкорд у 16 галоў Стэфана Шапюіза[29]. Сезон Роберт скончыў з паказчыкам 20 галоў у Бундэслізе, стаўшы найлепшым бамбардзірам нямецкага першынства.
«Баварыя»Правіць
Пра пераход польскага бамбардзіра стала вядома яшчэ ўвосень 2013 года. У студзені 2014 года Роберт заключыў 5-гадовы кантракт з мюнхенскім клубам. 9 ліпеня 2014 года ён быў прадстаўлены ў якасці іграка «Баварыі», атрымаўшы кашулю з 9 нумарам, з якой раней гуляў Марыа Манджукіч, што сышоў у «Атлетыка».
17 снежня 2020 года Роберт Левандоўскі названы найлепшым футбалістам года па версіі ФІФА[30].
Кар’ера ў зборнайПравіць
У нацыянальнай зборнай Польшчы дэбютаваў 10 верасня 2009 года ў матчы супраць Сан-Марына (2:0)[31], Левандоўскі выйшаў на 59 хвіліне замест Марка Саганоўскага, а на 67 хвіліне адзначыўся забітым голам. На Еўра 2012 забіў першы гол турніра, але зборная Польшчы не здолела прайсці ў чвэрцьфінал.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Польшчы: 2010
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2009
- Уладальнік Суперкубка Польшчы: 2009
- Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Германіі: 2012
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2013
- Лепшы ігрок чэмпіянату Германіі: 2012
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Германіі: 2013
- Фіналіст Лігі чэмпіёнаў УЕФА: 2013
- Чэмпіён Германіі (6): 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Германіі (3): 2016, 2019, 2020
- Уладальнік Суперкубка Германіі (4): 2016, 2017, 2018, 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2020
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2020
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2020
ЗноскіПравіць
- ↑ Левы
- ↑ Robert Lewandowski // ČSFD — 2001.
- ↑ Robert Lewandowski // FBref.com
- ↑ ROBERT LEWANDOWSKI // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1042303614 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ https://fcbayern.com/de/teams/profis/robert-lewandowski
- ↑ 9 Robert Lewandowski Angriff
- ↑ Kulisy Sportu — Robert Lewandowski pt.1/3
- ↑ Robert Lewandowski. 90minut.pl
- ↑ Lewandowski zagra w Lechu
- ↑ Lech Poznań 2-3 GKS Bełchatów. 90minut.pl
- ↑ Левандовский не перейдет в ЦСКА. dynamomania.com
- ↑ Р.Левандовский не перейдет в ВБА. football.ua
- ↑ Р.Левандовский интересен Дортмунду. football.ua
- ↑ «Фейеноорд» хочет купить Левандовски. Не Мариуша. football.ua
- ↑ Р.Левандовский перейдет в «Зенит»? football.ua
- ↑ «Лех» отказал «Шахтёру». football.ua
- ↑ Мариуш Левандовский — игрок года в Польше. terrikon.dn.ua
- ↑ Dortmund macht Lewandowski-Transfer perfekt. focus.de
- ↑ Borussia Dortmund striker Robert Lewandowski hits double as Poland beat Ivory Coast. Global news
- ↑ Schalke 04 1-3 Borussia Dortmund. ESPN FC.
- ↑ Borussia Dortmund 5–0 Koln: Five-star champions move second in Bundesliga table. Goal.com.
- ↑ Lewandowski ist Polens Bester. Kicker.
- ↑ Borussia Dortmund see off Bayern Munich to close on successive title. The Guardian.
- ↑ BVB-Torjäger Lewandowski überholt Konietzka. ruhrnachrichten.de.
- ↑ Four-goal Lewandowski leaves Madrid reeling. UEFA.
- ↑ Aubameyang hat-trick has Dortmund flying. Bundesliga.
- ↑ Lewandowski shines as Stuttgart hit for six. Bundesliga.com.
- ↑ Lewandowski najlepszym strzelcem BVB w Europie!. sport.wp.pl.
- ↑ fifa.com
- ↑ PZPN.PL — Oficjalny Serwis Polskiego Futbolu. pzpn.pl
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роберт Левандоўскі
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)