Роберт Лі Сцюарт
Роберт Лі Сцюарт (англ.: Robert Lee Stewart, нар. 13 жніўня 1942, Вашынгтон) — амерыканскі пілот, лётчык-выпрабавальнік, астранаўт, генерал.
Роберт Лі Сцюарт | |
---|---|
Robert Lee Stewart | |
![]() Роберт Лі Сцюарт | |
Краіна: | Злучаныя Штаты Амерыкі |
Спецыяльнасць: | лётчык-выпрабавальнік |
Воінскае званне: | brigadier general[d] |
Экспедыцыі: | STS-41-B, STS-51-J |
Дата нараджэння: | 13 жніўня 1942 (80 гадоў) |
Месца нараджэння: | Вашынгтон |
Узнагароды: | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У маі 1964 года Сцюарт пачаў службу ў арміі ЗША. У жніўні 1979 года ён далучыўся да НАСА. Яго тэхнічныя абавязкі былі тэставанне і распрацоўка сістэм кіравання палётам для STS-1.
У касмічную прастору адправіўся два разы: 3-11 лютага 1984 года з В.Брандам, Р.Гібсанам, Б.Мак-Кандлесам і Р.Мак-Нэрам здзейсніў (як спецыяліст палёту) палёт на касмічным караблі "Спэйс шатл" ("Чэленджэр"), а праз год — на STS-51J.
Здзейсніў два выхады ў адкрыты космас. Агульная працягласць палётаў: 12 сутак 1 гадзіна 2 хвіліны 45 секунд.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
СпасылкіПравіць
- Robert Lee Stewart(недаступная спасылка). Касмічная энцыклапедыя. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2012. Праверана 11 лістапада 2012.