Роберт Мак-Дэйд

(Пасля перасылкі з Роберт Макдэйд)

Роберт Аляксандр Мак-Дэйд (англ.: Robert Alexander McDade; 11 жніўня 192214 кастрычніка 2009) — палкоўнік арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.

Роберт Мак-Дэйд
Дата нараджэння 11 жніўня 1922(1922-08-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 2009(2009-10-14) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Гады службы 1942–1975
Званне палкоўнік
Камандаваў 2-і батальён 7-га кавалерыйскага палка
Бітвы/войны Другая сусветная вайна,
Карэйская вайна,
Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
Silver Star Bronze Star Medal Пурпурнае сэрца Air Medal Legionnaire of Legion of Merit

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 11 жніўня 1922 года ў Нью-Ёрку. У 1942 годзе ўступіў у шэрагі амерыканскай арміі.

Быў адным з адносна нешматлікіх афіцэраў, якія служылі ў пяхотным атрадзе ў трох войнах: у паўднёвай частцы Ціхага акіяна падчас Другой сусветнай вайны, дзе Мак-Дэйд камандаваў стралковым узводам, у Карэйскай вайне, дзе ўзначальваў стралковую роту, і падчас вайны ў В’етнаме, дзе кіраваў пяхотным батальёнам. Чатыры разы быў паранены ў баі. У ходзе апошняга канфлікту атрымаў баявую славу за бітву ў даліне Ядранг. У В’етнаме Мак-Дэйд таксама пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Элінор Ван Інген. Яна працавала ў Сайгоне ад Дзяржаўнага дэпартамента. Яны пажаніліся ў 1974 годзе[1].

Апроч баявых заданняў, Мак-Дэйд займаў вайсковыя пасты ў Вашынгтоне (акруга Калумбія), Нью-Ёрку, Германіі і Панаме[2].

У 1975 годзе ён выйшаў на пенсію. У наступныя гады разам з жонкай кіраваў галерэяй Goat Alley ў Саг-Харбары[3]. 14 кастрычніка 2009 года ва ўзросце 87 гадоў Мак-Дэйд памёр. Яго пахавалі на Оклендскіх могілках.

Зноскі

  1. East Hampton Star, Robert Alexanxer McDade obituary Архівавана 7 ліпеня 2012., October 22, 2009.
  2. Sag Harbor Express, Robert Alexander McDade obituary Архівавана 9 лютага 2011., October 23, 2009.
  3. New York Times, Robert Alexander McDade death notice, October 18, 2009.

Спасылкі правіць