Роберт Смёрк (англ.: Robert Smirke, 1 кастрычніка 1781 — 18 красавіка 1867, г. Чэлтнем, Англія) — англійскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.

Роберт Смёрк
Robert Smirke
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1780(1780-10-01)
Месца нараджэння Лондан, Англія
Дата смерці 18 красавіка 1867(1867-04-18) (86 гадоў)
Месца смерці Чэлтнем, Англія
Грамадзянства
Бацька Robert Smirke[d]
Працы і дасягненні
Член у
Працаваў у гарадах Лондан
Архітэктурны стыль класіцызм
Найважнейшыя пабудовы Брытанскі музей
Узнагароды Каралеўскі залаты медаль (1853)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Брытанскі музей

Роберт Смёрк нарадзіўся ў сям'і мастака-партрэтыста Роберта Смёрка. Вывучаў з 1796 года архітэктуру пад кіраўніцтвам класіцыста Джона Соўна, некалькі гадоў наведваў Каралеўскую Акадэмію мастацтваў.

Р. Смёрк будаваў грамадскія будынкі і цэрквы ў стылі позняга класіцызму, пераважна ў Лондане. Яго працамі з'яўляюцца, сярод іншага, будынак і фасад Брытанскага музея (1823-31), Каралеўскі фізічны каледж (цяпер Дом Канады) на Трафальгарскай плошчы (1824-27), будынкі Оксфардскага і Кембрыджскага клубаў на Пэл-Мэл. Р. Смёрк спраектаваў таксама будынкі Каралеўскай Оперы ў Лондане (1808-09, знішчана пажарам у 1867), будынак Каралеўскай пошты (1825-29).

Будынкі, спраектаваныя Смёркам, за межамі брытанскай сталіцы можна бачыць у Глостэры, Херэфордзе, Брысталі і інш. У 1832 годзе архітэктар быў пасвечаны ў рыцары. У 1853 узнагароджаны Залатым медалем Каралеўскага таварыства архітэктараў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Colvin, H.M. (1997). A Biographical Dictionary of British Architects, 1600-1840. New Haven: Yale University Press. p. not cited. ISBN 0-300-07207-4. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць