Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш
Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш (19 сакавіка 1906, в. Мацевічы, Пухавіцкі раён — 30 ліпеня 1972) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965)[1].
Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 1972 (66 гадоў) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ігар Робертавіч Вільдфлуш |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія і навуковая дзейнасць
правіцьСкончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1929 годзе. Загадчык кафедры агранаміі і агранамічнай хіміі Беларускага садова-агароднага інстытута (1931). З 1934 г. па 1941 г. дэкан факультэта аграхіміі глебазнаўства. З 1945 г. па 1972 г. загадчык кафедры аграхіміі БСГА.
Сям’я
правіць- дачка Рэгіна Робертаўна Вільдфлуш (? — 2013), кандыдат сельскагаспадарчых навук
- сын Ігар Робертавіч Вільдфлуш (нар. 1940), доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя працы па вывучэнні і распрацоўцы прыёмаў эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў. Даследаваў лакальны спосаб унясення асноўнага ўгнаення на дзярнова-падзолістых суглінкавых глебах БССР[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961), “Знак Пашаны” (1949), медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965). На адным з карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка[2].
Бібліяграфія
правіць- Дзеянне вапны і вапністамагнезіяльных сумесей на ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. — Мн., 1933.
- Краткий справочник по известкованию кислых почв. — Мн., 1972. (разам з І. Гарбылёвай)
- Агрохимия: учебник / И. Р. Вильдфлуш [и др.]; под ред. И. Р. Вильдфлуша. — Минск : ИВЦ Минфина, 2013. — 704 с.
Узнагароды і памяць
правіцьУзнагароджаны ордэнам Леніна (1966), ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961) і «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965). На адным з карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ а б Вильдфлуш Роберт Тенисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 20 сакавіка 2019.
Літаратура
правіць- Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Горацкага р-на. — Мн., 1996. — С. 546.
- Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 172. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 458. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч(недаступная спасылка)
- Вільдфлуш Роберт Тэнісавіч (1906—1972)(недаступная спасылка)