Роберт фон Кош
Ро́берт фон Кош (ням.: Robert von Kosch; 5 красавіка 1856, Глац — 22 снежня 1942) — германскі генерал пяхоты.
Роберт фон Кош | |
---|---|
ням.: Hans Carl Adolph von Carlowitz | |
![]() | |
Нараджэнне |
1856[1] ці 5 красавіка 1856 |
Смерць |
1942[1] ці 22 снежня 1942 |
Месца пахавання | |
Дзейнасць | афіцэр |
Ваенная служба | |
Гады службы | 1874 — 1919 |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Род войскаў | Пруская армія |
Званне | Генерал пяхоты |
Камандаваў |
10-я дывізія І корпус Рэзервовы X корпус 9-я армія |
Бітвы | Першая сусветная вайна |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Незадоўга да Першай сусветнай вайны прызначаны камандзірам 10-й пяхотнай дывізіі, на чале якой ўступіў у вайну. 8 кастрычніка 1914 года змяніў генерала Германа фон Франсуа на пасадзе камандзіра 1-га армейскага корпуса. Большая частка яго ваеннай кар’еры прайшла на Усходнім фронце.
20 лютага 1915 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Merite, a 27 лістапада 1915 года атрымаў да яго дубовыя галіны. З 11 чэрвеня 1915 года камандзір 10-га рэзервовага корпуса. 28 жніўня 1916 года пастаўлены на чале 52-га генеральнага камандавання (падначаленыя яму часці з 28 жніўня 1916 года па 19 студзеня 1918 года насілі назву Дунайскай арміі). Паспяхова кіраваў аперацыямі супраць слабой румынскай арміі. 1 мая—1 чэрвеня 1917 года — выконваючы абавязкі камандуючага дзейнічай супраць Румыніі 9-й арміі.
У 1918 годзе — камандзір 15-й ландвернай дывізіі ў складзе нямецкіх акупацыйных сіл на Украіне пасля заключэння Брэсцкага мірнага дагавора. Удзельнічаў у нямецкай акупацыі Крыма, 30 красавіка 1918 года яго часці захапілі пакінутую ў Севастопалі частку Чарнаморскага флоту. Камандуючы нямецкімі вайскамі ў Крыме.
У снежні 1918 года выйшаў у адстаўку.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1025863178 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
КрыніцыПравіць
- Залесский К. А. Первая мировая война. Биографический энциклопедический словарь. — М., Вече, 2000.