Робін Гейл Райт (англ.: Robin Gayle Wright; нарадзілася 8 красавіка 1966 года) — амерыканская актрыса і рэжысёрка. Яна восем разоў была намінавана на прэмію «Эмі», а таксама з’яўляецца лаўрэаткай прэмій «Залаты Глобус» і «Спадарожнік», дзякуючы працы на тэлебачанні.

Робін Райт
англ.: Robin Wright
Дата нараджэння 8 красавіка 1966(1966-04-08)[1][2] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Dane Witherspoon[d], Шон Пен і Clément Giraudet[d][3]
Дзеці Dylan Penn[d] і Hopper Penn[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка, мадэль, кінаактрыса, тэлеактрыса, кінарэжысёр, тэлепрадзюсар, кінапрадзюсар
Узнагароды
Залаты глобус
IMDb ID 0000705
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Даласе, штат Тэхас, у сям’і супрацоўніка фармацэўтычнае кампаніі і спецыялістам па продажу касметыкі. Аднак, гадавалася актрыса ў Сан-Дыега, штат Каліфорнія. Ужо з 14 гадоў пачала працаваць у мадэльнай індустрыі.

Упершыню Райт прыцягнула ўвагу за ролю ў дзённай мыльнай оперы тэлеканалу NBC «Санта-Барбара», выконваючы ролю Келі Кепвел з 1984 па 1988 гады. Затым яна перайшла да ўдзелу ў кіно, зняўшыся ў рамантычнай камедыйнай прыгодніцкай стужцы «Прынцэса-нявеста» (1987). Дзякуючы гэта ролі, Райт зведала далейшы поспех у кінаіндустрыі, выканаўшы галоўныя ролі ў такіх фільмах, як рамантычныя драмы «Форэст Гамп» (1994) і «Пасланне ў бутэльцы» (1999), супергеройская драма-трылер «Нязломны» (2000), гістарычная драма «Змоўца» (2010), біяграфічная спартыўная драма «Чалавек, які змяніў усё» (2011), загадкавы трылер «Дзяўчына з татуіроўкай дракона» (2011), біяграфічная драма «Эверэст» (2015), супергеройскі фільм «Цуда-жанчына» (2017) і навукова-фантастычны фільм «Бягун па лязе 2049» (2017). У красавіку 2019 года было абвешчана, што Райт дэбютуе ў якасці рэжысёркі паўнаметражнага фільму «Зямля»[4]. Акрамя таго, Райт павінна выканаць у гэтым фільме галоўную ролю.

Райт знялася ў ролі Клэр Андэрвуд у звышпапулярным серыяле Netflix «Картачны домік», за ўдзел у якім у 2013 годзе яна атрымала прэмію «Залаты Глобус» за найлепшую жаночую ролю. Цікава, што гэта стала першым выпадкам, калі прэмія была ўручана акцёрцы за ўдзел у серыяле на вэб-платформе. У 2016 годзе Райт з’яўлялася адной з самых высокааплатных актрыс у ЗША, зарабіўшы 420 тысяч долараў за адную серыю ў серыяле «Картачны домік»[5].

Сям’я правіць

Мае дачку Дылан Пэн, якая таксама з’яўляецца актрысай, і сына Хопера. Шон Пэн з’яўляецца бацькам яе дзяцей.

Зноскі правіць

  1. Robin Wright // filmportal.de — 2005. Праверана 7 жніўня 2022.
  2. Robin Wright // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 7 жніўня 2022.
  3. VoiciGruner + Jahr, 1987. — ISSN 0245-5803
  4. «Robin Wright Heads Into Wilderness for Directorial Film Debut 'Land,' With Sales to Start at Cannes». Variety.
  5. «Robin Wright Is The Real Deal». Forbes.

Спасылкі правіць