Роджэр Уільямс (англ.: Roger Williams; каля 1603—1683) — амерыканскі місіянер, пісьменнік.

Роджэр Уільямс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 21 снежня 1603(1603-12-21)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1683(1683-04-01)[5] (79 гадоў) ці не раней за 27 студзеня 1683 і не пазней за 15 сакавіка 1683
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Мэры Уільямс[d], Джозеф Уільямс[d], Дэніэл Уільямс[d] і Мёрсі Уінзар[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці багаслоў, палітык, граматык, пісьменнік, этнолаг, debater, дзяржаўны дзеяч, святар, службовая асоба, прапаведнік, пастар
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын англійскага краўца. Выпускнік Кембрыджскага ўніверсітэта. Роджэр Уільямс пацярпеў за свае погляды на рэлігію, ён быў высланы з Масачусетса ў сярэдзіне лютай зімы 1635 года. Папярэджаны па сакрэту губернатарам Джонам Уінтрапам, застаўся жывы толькі дзякуючы таму, што хаваўся сярод індзейцаў; у 1635 заснаваў новую калонію на Род-Айлендзе, якая вітала людзей любога веравызнання.

Прыхільнік раўнапраўя і дэмакратыі, ён на працягу ўсяго свайго жыцця быў сябрам індзейцаў. Роджэр Уільямс праяўляў спачуванне да працоўных людзей і да тых, хто мае погляды, адрозныя ад ягоных. Ён быў першым крытыкам імперыялізму, настойваючы на тым, што еўрапейскія манархі не мелі права дарыць зямельныя хартыі, паколькі амерыканская зямля належала індзейцам. Быў перакананы ў неабходнасці аддзялення царквы ад дзяржавы. Лічыў, што суды не павінны мець права караць людзей за рэлігійныя перакананні, і гэта пазіцыя падрывала строгія асновы тэакратыі ў Новай Англіі.

Знаходзіўся з візітам у Англіі пад час Грамадзянскай вайны, ён рызыкаваў жыццём, каб зімой арганізаваць пастаўкі драўніны беднякам Лондана пасля таго, як іх перасталі забяспечваць вугалем. Пісаў яркія прамовы ў абарону ідэі рэлігійнай цярпімасці не толькі для розных хрысціянскіх, але і для нехрысціянскіх сектаў. Міжкультурны вопыт жыцця сярод добразычлівых і гуманных індзейцаў, безумоўна, растлумачвае такі ягоны светапогляд.

Творчасць правіць

Сярод шматлікіх кніг, аўтарам якіх з’яўляецца Роджэр Уільямс, — адзін з першых фразеалагічных слоўнікаў індзейскіх моў, «Ключ да моў Амерыкі» (1643). Кніга ўяўляе сабой пэўную спробу этнаграфічнага выдання, паколькі ў ёй прыведзена апісанне жыцця індзейцаў у той час, калі ён сам жыў сярод іх. Кожны раздзел прысвечаны адной тэме — напрыклад, тэме харчавання і прыёму ежы. Індзейскія словы і фразы, што маюць дачыненне да гэтай тэмы, чаргуюцца з тлумачэннямі, анекдотамі, а ў канцы кожнага раздзела чытачу прапануецца верш. Першы раздзел заканчваецца страфой:

 

Сыны прыроды могуць быць утаймаваныя,
Няіставыя, дзікія ці то яшчэ — гуманныя.
Калі вы, божыя сыны, іх хочаце пазнаць,
То не да твару вам адной гуманнасці жадаць.

 

У раздзеле, прысвечаным забавам і ўцехам, Роджэр Уільямс адзначае, што «гэта дзіўная праўда, калі чалавек звычайна знаходзіць больш свабодных забаваў і адпачынку сярод гэтых варвараў, чым сярод тысячаў тых, хто называе сябе хрысціянамі».

Зноскі

  1. Swartz A. Open Library — 2007. Праверана 12 студзеня 2022.
  2. https://www.tradingcarddb.com/Person.cfm/pid/110549/ Праверана 12 студзеня 2022.
  3. а б https://data.cerl.org/thesaurus/cnp00400897 Праверана 12 студзеня 2022.
  4. https://data.cerl.org/thesaurus/cnp01329238 Праверана 12 студзеня 2022.
  5. WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 12 студзеня 2022.
  6. 1911 Encyclopædia Britannica/Williams, Roger // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. Праверана 4 сакавіка 2021.
  7. а б NNDB — 2002. Праверана 12 студзеня 2022.
  8. The First Amendment Encyclopedia

Літаратура правіць

  • Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]