Роджэр Хант (англ.: Roger Hunt; нар. 20 ліпеня 1938) — англійскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1966 у складзе нацыянальнай зборнай Англіі.

Футбол
Роджэр Хант
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 ліпеня 1938(1938-07-20)[1][2]
Памёр 27 верасня 2021(2021-09-27)[3][4] (83 гады)
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Рост 1,75 м
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1958—1969 Сцяг Англіі Ліверпул 404 (245)
1969—1972 Сцяг Англіі Болтан Уондэрэрс 76 (24)
1971   Сцяг Пар (1927-1994) Хеленік 6 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
1962—1969 Сцяг Англіі Англія 34 (18)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Англія 1966
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прафесійную кар’еру пачаў у 1958 у «Ліверпулі», стаў пазней з ім двойчы чэмпіёнам Англіі, адзін раз уладальнікам Кубка Англіі, тройчы уладальнікам Суперкубка Англіі і адзін раз фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА. Дэбютаваў у складзе «Ліверпула» 9 верасня 1959 года, а апошні матч адыграў 13 снежня 1969 года. Першы мяч забіў у першым жа матчы за клуб 9 верасня 1959 года, а апошні 26 лістапада 1969 года. Усяго за «Ліверпул» правёў 492 матчы (404 у лізе) і забіў 286 галоў (245 у лізе). У 1969 годзе перайшоў у «Болтан Уондэрэрс», за які выступаў да завяршэння кар’еры гульца ў 1972 годзе, згуляўшы за гэты час 76 матчаў і забіўшы 24 мяча ў вароты супернікаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.