Роднае слова (часопіс)

(Пасля перасылкі з Роднае слова (1988))

«Роднае слова» — навукова-метадычны ілюстраваны часопіс Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

«Роднае слова»
Роднае слова Вокладка.jpg
Вокладка часопіса за красавік 2017 г., №4
Тып часопіс

Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Галоўны рэдактар Зоя Іванаўна Падліпская (да чэрвеня 2019)
Заснавана 1987
Мова беларуская
Перыядычнасць Штомесяц
Тыраж 3141 экз. (2011), каля 1000 экз. (2019)
ISSN 0234-1360
Узнагароды
Вэб-сайт rod-slova.by

Часопіс уключаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі, педагагічных навуках (тэорыя і методыка навучання беларускай мове і літаратуры)[1].

ТэматыкаПравіць

Часопіс асвятляе пытанні, звязаныя з мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і культуралагічнай адукацыі ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах[2]. Асвятляе пытанні літаратурнай, мовазнаўчай і культуралагічнай адукацыі ў сярэдняй школе і ВНУ. Змяшчае матэрыялы па гісторыі нацыянальнай культуры, пра сучасны літаратурны працэс, лінгвістычныя праблемы, міжмоўныя сувязі, адметнасць беларускай мовы.

Асноўныя раздзелы: «Школа і нацыянальнае Адраджэнне», «Філалогія», «Методыка і вопыт», «Калі закончыўся ўрок», «Міжпрадметныя сувязі», «Культура Беларусі», «На ростанях». На сваіх старонках адлюстроўвае шляхі развіцця нацыянальнай школы, педагагічнага майстэрства, дасягненні філалагічнай навукі.

ГісторыяПравіць

Быў заснаваны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. у Мінску на беларускай мове штомесячна, як «Беларуская мова і літаратура ў школе»[2]. У 1992 г. быў перарэгістраваны пад новай назвай — «Роднае слова».

За 25 гадоў дзейнасці было выдадзена больш за 3 млн. экзэмпляраў. У сярэдзіне 1990‑х гг. часопіс меў найбольшы тыраж — каля 10 тысяч экзэмпляраў[1].

УзнагародыПравіць

  • 2008 г. — Дыплом лаўрэата IV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс»;
  • 2008 г. — Дыплом удзельніка ХІІ Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі»;
  • 2008 г. — Дыплом Саюза пісьменнікаў Беларусі;
  • 2010 г. — Дыплом удзельніка ХІV Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі»;
  • 2010 г. — Дыплом лаўрэата VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі»;
  • 2012 г. — Дыплом лаўрэата VIІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі»;
  • 2013 г. — Грамата Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • 2013 г. — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
  • 2013 г. — Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ХV Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі»[1].

Галоўныя рэдактарыПравіць

  • Міхась Шавыркін (1988—2006)
  • Ларыса Сагановіч (2006—2007)
  • Уладзімір Іванавіч Куліковіч (2007—2009)
  • Зоя Падліпская (2009—2019)
  • Наталля Шапран (з чэрвеня 2019)

ЛітаратураПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Інфармацыя пра часопіс. Роднае слова. Праверана 19 лістапада 2016.
  2. 2,0 2,1 Лугоўскі, 2008, с. 81