Родная прырода

часопіс
(Пасля перасылкі з Родная прырода (1972))

Родная прырода — грамадска-палітычны, навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1972 года ў Мінску на беларускай і рускай мовах раз у месяц. Да 1977 года інфармацыйна-метадычны бюлетэнь. Асвятляе пытанні аховы прыроды, узаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, інфармуе насельніцтва аб выкананні дзяржаўных экалагічных праграм, мае трывалыя традыцыі экалагічнага выхавання і адукацыі чытачоў. Друкуе матэрыялы пра маляўнічыя куткі Беларусі, раскрывае многія сакрэты прыроды, змяшчае вершы, навелы, апавяданні на прыродную тэматыку.

«Родная прырода»
Тып часопіс

Заснавана 1972
Мова беларуская і руская
Тыраж

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 397. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).