Родны край (1933)
«Родны край» — газета, орган Таварыства беларускай асветы. Выдавалася з 1 студзеня 1933 да 29 лістапада 1936 у Вільні на беларускай мове. У 1933 г. выходзіла 2 разы на месяц, з 1934 г. — раз на тыдзень. Рэдактары М. Сіняўскі, А. Флёраў (з 1936). Выдаўцы С. Кароль, М. Шчасны. Выйшлі 104 нумары. Забаронена польскімі ўладамі.
«Родны край» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавальнік | Тамаш Грыб |
Выдавец |
С. Кароль М. Шчасны |
Рэдактар |
М. Сіняўскі (1933—1936) А. Флёраў (1936) |
Заснавана | 1 студзеня 1933 |
Спыненне публікацый | 29 лістапада 1936 |
Палітычная прыналежнасць | Таварыства беларускай асветы |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць |
2 разы на месяц (1933) раз на тыдзень (1934—1936) |
Галоўны офіс |
Тэматыка
правіцьМела культурна-асветніцкі кірунак. Паслядоўна адстойвала права беларускай меншасці ў Польшчы на нацыянальную школу і асвету (перадавіцы «Найважнейшая справа», «Як дамагацца роднай школы», «Нясіце кніжку вёсцы», «Пазнавайце родны край», «Патрыятызм дае сілу народу»), закранала сацыяльна-грамадскія праблемы (арт. «Новая спроба асадніцтва», «Хто на гэтым выйграе?», «Палажэнне вёскі», «Аб выбарах у самаўрады», «3 царкоўна-рэлігійнага жыцця» і інш.). Шэраг матэрыялаў гістарычна-пазнавальнага характару прысвяціла канцлеру ВКЛ Л. Сапегу, палітычнаму дзеячу І. Луцкевічу, агляду гісторыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Інфармавала пра факты беларускага культурна-грамадскага жыцця ў Чэхаславакіі, Латвіі, Літве, БССР і Заходняй Беларусі, у т.л. пра суды над Б. Тарашкевічам, т.зв. Маладой Грамадой (пісьменнікамі В. Таўлаем, П. Пестракам, А. Іверсам і інш.). У рубрыцы «Палітычная хроніка» асвятляла падзеі ў свеце. На старонках газеты змешчаны літаратурныя і публіцыстычныя творы М. Машары, М. Краўцова, М. Засіма, І. Маразовіча (псеўд. Б. Бароўскі), Х. Ільяшэвіча, манаграфічнае даследаванне жыцця і творчасці Ядвігіна Ш., пераклады на беларускую мову асобных твораў А. Купрына, братоў Тур, Ю. Горліс-Горскага. Друкавала парады па земляробстве і агародніцтве.
Літаратура
правіць- Арсень Ліс. «Родны край» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 118. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.