Родэрых фон Эркерт

(Пасля перасылкі з Родрыг Фёдаравіч Эркерт)

Родэрых фон Эркерт, Родрыг Фёдаравіч Эркерт, Родэрых д'Эркерт (15 снежня 1821, Кульм12 снежня 1900, Берлін) — нямецкі этнограф, картограф і афіцэр расійскай арміі. Займаўся этнаграфіяй Беларусі.

Родэрых фон Эркерт
Roderich von Erckert
Roderich von Erckert (Levitsky & Son, ca. 1885).jpg
Родэрых фон Эркерт
Дата нараджэння 15 снежня 1821(1821-12-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1900(1900-12-12)[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, мовазнавец, этнограф
Навуковая сфера картаграфія, этнаграфія, фалькларыстыка

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Кульме (сучасны Хелмна), атрымаў адукацыю ваеннага географа, паступіў афіцэрам на расійскую службу, дзе стаў сапраўдным сябрам Рускага геаграфічнага таварыства. Аўтар нарысаў па гісторыі і этнаграфіі заходніх губерняў Расіі (у тым ліку і беларускіх) і Каўказа, складальнік этнаграфічных карт і краніялагічных табліц, удзельнік складання манументальнай працы «Этнаграфічнае апісанне народаў Расіі», якая выйшла ў 1857 годзе пад рэдакцыяй Густава-Тэадора Паўлі. У кнізе «Мовы каўказскай расы» апублікаваў першыя ў еўрапейскім мовазнаўстве матэрыялы па некаторых дагестанскіх мовах, у тым ліку па цахурскай і карацінскай.

Намаляваў шэраг карт заходніх губерняў і Царства Польскага. Займаўся даследваннем палякаў на ўсім абшары Расійскай імперыі, ужо пазней заняўся даследваннем Каўказа і каўказскіх нацыянальнасцей.

ПрацыПравіць

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1055211012 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.

ЛітаратураПравіць