Родры ап Мервін
Ро́дры ап Ме́рвін, таксама Родры Вялікі (вал.: Rhodri ap Merfyn, Rhodri Mawr; каля 820—878) — валійскі кіраўнік з дынастыі Гвінеда, які валадарыў на большыя частцы тэрыторыі Уэльса. Ён першы з валійскіх кіраўнікоў, які атрымаў тытул «Вялікі», у ірландскіх «Аналах Ульстэра» завецца «каралём брытаў».
Родры ап Мервін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
вал.: Rhodri ap Merfyn | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мервін ап Гурыяд | ||||||
Пераемнік | Анараўд ап Родры | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кінген ап Кадэл | ||||||
Пераемнік | Мервін ап Родры | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гуган ап Меўрыг | ||||||
Пераемнік | Кадэл ап Родры | ||||||
Нараджэнне |
каля 820 |
||||||
Смерць |
878 |
||||||
Род | House of Gwynedd[d] | ||||||
Бацька | Мервін ап Гурыяд[d] | ||||||
Маці | Nest ferch Cadell[d] | ||||||
Жонка | Ангарад верх Мейрыг[d][1] | ||||||
Дзеці |
Гурыяд ап Родры Анараўд ап Родры Кадэл ап Родры Мервін ап Родры Тудвал ап Родры Мейрыг ап Родры Родры ап Родры Гвідэліг ап Родры Айдан ап Родры |
||||||
Веравызнанне | Хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьРодры быў сынам кіраўніка Гвінеда Мервіна Врыха (Вяснушкаватага) і Нест, дачкі Кадэла з каралеўскага дому Повіса. Пасля смерці свайго бацькі ў 844 годзе Родры атрымаў па спадчыне трон Гвінеда. Калі дзядзька Родры, кіраўнік Повіса Кінген ап Кадэл памёр у паломніцтве ў Рым у 855 годзе, Родры ўзышоў і на трон гэтага каралеўства. У 872 годзе загінуў кароль Сейсілуга Гуган і Родры, які быў мужам Ангхарад, сястры Гугана, далучыў Сейсілуг да сваіх уладанняў. Такім чынам, ён стаў кіраўніком большай часткі Уэльса.
На працягу свайго кіравання Родры быў вымушаны адбіваць напады англасаксаў, а таксама супрацьстаяць ўзрастаючаму ціску вікінгаў, якія ў 854 годзе разарылі востраў Англсі. У 856 годзе ён перамог армію скандынаваў пад кіраўніцтвам нейкага Горма ці Хорма. Пра перамогу «Рорыка» над нарманамі распавядаецца, у прыватнасці, у двух вершах Седулія Скота, прыдворнага паэта франкскага караля Карла Лысага.
У 877 годзе Родры зноў ваяваў з вікінгамі на Англсі, але пацярпеў паражэнне і быў вымушаны бегчы ў Ірландыю. У наступным годзе Родры і яго сын Гурыяд былі забіты: паведамляецца, што іх праціўнікамі былі англасаксы пад кіраўніцтвам Альфрэда Вялікага. Калі праз некалькі гадоў Анараўд ап Родры атрымаў перамогу над войскамі Мерсіі, у аналах гэта падзея была адзначана як «помста Бога за Родры».
Сын Родры Кадэл заваяваў Дывед, які пазней, пры ўнуку Родры Хівеле, быў злучаны з Сейсілугам у каралеўства Дэхейбарт.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Nora K. Chadwick. Celtic Britain. London: Thames and Hudson, 1963
- John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. London: Longmans, Green & Co., 1911
Спасылкі
правіць- Кароткі жыццяпіс (англ.)
- Родры Архівавана 22 мая 2012.