Белякі (род)

вялікалітоўскі шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Белякоў)

Белякі (Bielak) - шляхецкі род Вялікага княства Літоўскага аднайменнага герба "Бяляк" - у чырвоным полі дзве сярэбраныя калоны, у навершы дваранская карона без шлема.

Род мае татарскае паходжанне. Самуіл Бяляк быў ротмістрам каралеўскіх войскаў і ў 1761 валодаў маёнткам Лоўчыцы ў Новагародскім ваяводстве. Прадстаўнікі роду валодалі так сама маёнткам Панары ў Ашмянскім павеце.

Прадстаўнікі рода правіць

  • І калена

1. Есьман ці Асман, паручнік войск Рэчы Паспалітай.

  • ІІ калена

2/1. Самуэль, маёр войск Рэчы Паспалітай, валодаў маёнткам Лоўчыцы Наваградскага ваяводства, які прадаў Тупальскім (1761).

3/1. Міхаіл

4./1. Юзаф

  • ІІІ калена

5/2. Аляксандр, *1758, жонка Асея Асановіч.

  • ІV калена

6/5. Юзаф, *1798.

7/5. Мустафа ці Сцяпан, *1806.

8/5. Давід, *1812.

Прызнаны ў дваранстве пастановай Гродзенскага ДДС (дваранскага дэпутацкага сходу) 09.01.1837, звестак аб зацвярджэнні ўказам Сената не адшукана. _____________________________

Крыніцы: ф. 319, воп. 2, спр. 375.

Літаратура правіць

  • Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. «Б»./ с. Рыбчонак [і інш.].-Мінск: НАРБ, 2007.
  • Herbarz rodzin tatarskich w polsce/Stanislaw Dziadulewicz. Wilno. 1929, s. 62-64.
  • Гербовник дворянских родов Царства Польского, часть 1, Варшава, 1853, стр. 65.
  • Список дворянам Царства Польского, с приобщением кратких сведений о доказательствах дворянства - Варшава, 1851.
  • Мухлинский А. Исследование о происхождении и состоянии литовских татар. – СПб., 1857.