Булевічы

(Пасля перасылкі з Род Булевічаў)

Буле́вічы — літоўскі княжацкі род, прадстаўнікі якога Вішымут, Едзівіла і Спрудзейка ўдзельнічалі ў падпісанні з Уладзіміра-Валынскім княствам дамовы 1219 года, што была скіравана супраць Польшчы. Пра Вішымута летапісец адзначыў, што князь Міндоўг забіў яго з братамі і ажаніўся з яго ўдавой.

На думку расійскага гісторыка Івана Бяляева, разам з Рушкавічамі валодалі землямі ад Віліі да Нёмана і Свіслачы (заходняй), на ўсход — да Бярэзіны (дняпроўскай). Літоўскі гісторык Эдвардас Гудавічус лічыць, што яны валодалі Шаўляйскай зямлёй. На думку Міколы Ермаловіча, іх уладанні ляжалі ў Верхнім Панямонні на паўночны ўсход ад Навагрудка.[1]

Зноскі

Літаратура правіць