Валовічы

шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Валовічаў)

Валовічы (польск.: Wołłowiczowie, руск.: Воловичи) — вялікалітоўскі шляхецкі род гербу «Багорыя», прадстаўнікі якога ў 16-18 ст. займалі высокія дзяржаўныя пасады.

Валовічы
POL COA Bogoria.svg
Герб «Вадвіч»
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Тытул Графы
Прызнаныя ў Расійская імперыя
Першы з роду Грынька Валовіч

Напачатку вызнавалі праваслаўе, у 16 ст. сярод іх шмат прыхільнікаў кальвінізму, з канца 16 ст. перайшлі ў каталіцтва.

Родапачынальнік — Грынька Валовіч, які ў 1-й палове XIV ст. жыў у Гарадзенскім павеце. Яго ўнук -- Грынька Ходкавіч, меў 7 сыноў, ад якіх пайшлі галіны роду.

У 1798—1900 гадах адна з галін мела графскі тытул (згасла). У 19 ст. было 4 галіны Валовічаў.

У 19 ст. — пачатку 20 ст. валодалі маёнткамі ў Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай і Ковенскай губернях.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі родуПравіць

РадаводПравіць

Грынька Валовіч (да 1429 — паміж 1481—1486), канюшы гаспадарскі

  1. Ходка (Хведар; ?—?)
    1. Грынька (? — пасля 1503), гараднічы гарадзенскі
      1. Багдан (? — 14 красавіка 1539), войскі гарадзенскі
        1. Астафій (каля 15201587), канцлер вялікі літоўскі
        2. Рыгор (? — 1577), ваявода смаленскі
          1. Пётр (? — 1624), чашнік літоўскі
          2. Раман, староста рагачоўскі
          3. Раіна, жонка Багдана Агінскага
      2. Іван (? — пасля 1547), канюшы троцкі
        1. Іван (? — 1582), маршалак гарадзенскі
          1. Геранім (? — 1636), падканцлер вялікі літоўскі, староста жамойцкі
          2. Яўстах (? — 1630), біскуп віленскі
          3. Андрэй (каля 15701614), харужы літоўскі
          4. Павел (15761630), падскарбі надворны літоўскі
            1. Казімір Яўстах (? — 1659), стольнік літоўскі
      3. Лукаш (? — ?), ключнік гарадзенскі
      4. Міхаіл
        1. Барыс
          1. Пётр, падкаморы троцкі
            1. Уладзіслаў (? — 1668), гетман польны літоўскі
      5. Марк
        1. Рыгор (? — 1562), полацкі праваслаўны архіепіскап
      6. Рыгор (? — пачатак 1586), староста слонімскі, кашталян новагародскі
        1. Міхал (? — каля 1583), староста слонімскі
          1. Самуэль (? — 1626), кашталян новагародскі
            1. Аляксандр, харужы віленскі
            2. Геранім
              1. Марцыян, пісар земскі віленскі
                1. Ян Казімір (? — 1707), абозны літоўскі
                2. Вінцэнт Станіслаў (? — 1698), вялікі сакратар духоўны літоўскі
                3. Дамінік, староста абельскі
                  1. Марцыян Дамінік (? — 1712), вялікі маршалак літоўскі
                  2. Вінцэнт Пётр (16701737), рэферэндар літоўскі

ЛітаратураПравіць

  • Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / Склад. А. Янушкевіч. Навук. рэд. А. Шаланда. — Мн.: Медысонт, 2014.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Валовічы герба «Багорыя» / А. І. Шаланда [і інш.]; навук. рэд. А. І. Шаланда ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2019. — 293 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). — ISBN 978-985-08-2400-4.

СпасылкіПравіць