Вішнявецкія

княжацкі род
(Пасля перасылкі з Род Вішнявецкіх)

Вішнявецкія, Карыбут-Вішнявецкія — старажытны вялікалітоўскі княжацкі род[1] герба «Карыбут», галіна князёў Збаражскіх, якія, у сваю чаргу, былі галіной князёў Нясвіцкіх  (руск.) з Валыні. У мужчынскай лініі згас у 40-х гадах XVIII стагоддзя. Вішнявецкім належалі вялізныя зямельныя ўладанні на тэрыторыі Украіны і Беларусі.

Уласны герб

Пісаліся таксама князямі Карыбут-Вішнявецкімі па меркаваным паходжанні Нясвіцкіх ад князя ноўгарад-северскага Змітра Карыбута Альгердавіча, сына вялікага князя літоўскага Альгерда[1]; у цяперашні час няма адзінага меркавання пра тое, дакладная ці гэтая генеалагічная легенда[2]. У 1644 Мікалай Казімір Шэмет  (руск.), які служыў у Вішнявецкіх, склаў іх першы радавод.

Меркаваны праўнук Змітра Карыбута, Васіль, меў сына Міхайлу Васілевіча Збаражскага (? — пасля 1516), які і стаў родапачынальнікам князёў Вішнявецкіх. Ён валодаў Вішнявецкім замкам у Крамянецкім павеце на Валыні, адсюль прозвішча. Ад сыноў Міхайлы, Івана і Аляксандра, народжаных у розных шлюбах, адбыліся дзве лініі князёў Вішнявецкіх, з якіх другая спынілася на польскім каралі Міхале (пам. 1673), а першая — на князі Міхале Сервацы, гетмане літоўскім (пам. 1744).

У 16 ст. Вішнявецкія падзяліліся на дзве лініі: старэйшую (пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага князя Івана Міхайлавіча) і малодшую (пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра Міхайлавіча). Першая лінія згасла ў 1744, другая — у 1673 годзе.

Выбітныя асобы правіць

Першая лінія правіць

Другая лінія правіць

Генеалагічнае дрэва князёў Вішнявецкіх правіць

Міхаіл Васілевіч Вішнявецкі  (руск.) (†пасля 1516), намеснік брацлаўскі
(1501-1507)
~ 1. NN (пляменніца Фядоры (Соф'і) Рагатынскай, жонкі Мікалая Радзівіла Старога)
├─>Іван (†каля 1542), каралеўскі дваранін 1522, дзяржаўца маёнткаў эйшышскі, варнянскі, чачэрскі і прапойскі
│  ~ 1. (пасля 1516) Настасся Алізаравічоўна (†каля 1536), дачка
│  │ Сямёна Алізаравіча; ×2 [каля 1538] Магдалена Дэспат (†пасля 1570)
│  ├─>Кацярына (†пасля 1580), жонка (пасля 1539) Рыгора Хадкевіча,
│  │ кашталяна віленскага і гетмана вялікага літоўскага
│  ├─>Змітро "Байда" (†1563); дзяржаўца ванячыцкі,
│  │ староста брацлаўскі, вінніцкі, чаркаскі
│  │ і канеўскі
│  ├─>Андрэй (†1584), кашталян валынскі 1568, брацлаўскі 1572,
│  │ ваявода валынскі 1576, староста любецкі і
│  │ лоеўскі
│  │ ~ 1.(пасля 1563) Яўфімія Вярбіцкая (*каля 15391589)
│  │ ├─>Ганна (†каля 1595), жонка (пасля 1581) Мікалая Сапегі,
│  │ │  ваяводы віцебскага (†1599)
│  │ ├─>Аляксандра (†пасля 1612), ×1 [каля 1580; развялася каля 1605] кн. Юрый 
│  │ │  Чартарыйскі, староста луцкі (*каля 15501626 (1632?)); ×2 Ян
│  │ │  Лагадоўскі, кашталян валынскі
│  │ ├─>Соф'я Ганна (*15691619), ×1 [пасля 1593] Ян Пац,
│  │ │  ваявода менскі (†1610); ×2 Крыштаф Вацлаў Шэмет,
│  │ │  староста расейнскі
│  │ └─>Гальшка (Эльжбета) Яўфімія (*15691596), жонка (×1584) князя
│  │ Мікалая Крыштафа Радзівіла "Сіроткі",
│  │ ваяводы віленскага
│  │ і вялікага маршалка літоўскага (*15491616)
│  ├─>Канстанцін (†1574), каралеўскі дваранін 1570, 
│  │ староста жытомірскі
│  │ ~Ганна Эльжбета з Альхоўца Свяршчоўна (†1582)
│  │ ├─>Канстанцін  (руск.) (*15641641);
│  │ │  ваявода белзскі 1636, рускі 1638,
│  │ │  староста чаркаскі і камянецкі; ×1 Ганна Загароўская; ×2 1603 Уршуля  (укр.)
│  │ │  Мнішак  (польск.); ×3 [1626/1628] Кацярына Карнякт (дачка Канстанціна Карнякта)
│  │ │  (†ok. 1635); ×4 Крысціна  (укр.) Струсь  (укр.) (†пасля 1647), дачка Мікалая Струся  (укр.),
│  │ │  старосты галіцкага
│  │ │  ~Ганна Загароўская
│  │ │  ├─>Януш (*15981636), канюшы вялікі каронны 1633, староста
│  │ │  │ крамянецкі;
│  │ │  │ ~ Кацярына Яўгенія Тышкевіч1627) (†пасля
│  │ │  │ │1642); (1°-v. Ян Ракоўскі, ваявода віцебскі; 3°-v.
│  │ │  │ │Аляксандр Людвік Радзівіл,
│  │ │  │ │вялікі маршалак літоўскі)
│  │ │  │ ├─>Дымітр Ежы (*16311682),
│  │ │  │ │  стражнік польны каронны  (польск.) 1658, ваявода белзскі 1660,
│  │ │  │ │  гетман польны каронны 1667, вялікі гетман каронны 1676,
│  │ │  │ │  ваявода кракаўскі 1678, кашталян
│  │ │  │ │  кракаўскі 1680, староста белацаркоўскі,
│  │ │  │ │  камянецкі, салескі, струмілоўскі, драгімскі і любамльскі; ×1
│  │ │  │ │  Марыяна Замойская (†1668); ×2 [1671] Тэафіла Людвіка  (руск.)
│  │ │  │ │  Заслаўская (†1709); (2°-v. Юзаф Караль Любамірскі  (руск.),
│  │ │  │ │  маршалак вялікі каронны  (руск.))
│  │ │  │ │  ~Марыянна Замойская
│  │ │  │ │  ├─>Яўгенія Катарына (з першага; †пасля 1681); × [1667]
│  │ │  │ │  │ Станіслаў Канецпольскі  (англ.),
│  │ │  │ │  │ кашталян кракаўскі (†1682)
│  │ │  │ │  └─>Соф'я (*16551681), ×
│  │ │  │ │     Вацлаў Ляшчынскі,
│  │ │  │ │     ваявода падляшскі (†1688)
│  │ │  │ └─>Канстанцін Крыштаф Вішнявецкі  (руск.) (*1633
│  │ │  │ †1686), ваявода падляшскі 1673,
│  │ │  │ брацлаўскі 1677, белзскі
│  │ │  │ 1678; ×1 Уршуля Тэрэза Мнішак  (польск.) (†1668); ×2 Ганна
│  │ │  │ Хадароўская (†1711)
│  │ │  │ ~Ганна Хадароўская (†1711)
│  │ │  │ ├─>Францішка (†пасля 1690); × (1688) Казімір Тарла  (польск.),
│  │ │  │ │  староста гошчынскі (†1690)
│  │ │  │ ├─>Януш Антоні (*16781741);
│  │ │  │ │  падчашы літоўскі 1697,
│  │ │  │ │  маршалак надворны літоўскі 1699, кашталян віленскі
│  │ │  │ │  1702-1703, кракаўскі 1726,
│  │ │  │ │  ваявода віленскі 1704,
│  │ │  │ │  кракаўскі 1706, староста пінскі;
│  │ │  │ │  ~ Тэафіла Ляшчынская (×1704),(1°-v. Філіп Канашэўскі, староста
│  │ │  │ │  │ конінскі) (*16801757)
│  │ │  │ │  └─>Францішка Уршуля (*1705 †1753), жонка (1725)
│  │ │  │ │     Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі,
│  │ │  │ │     ваяводы віленскага
│  │ │  │ │     і вялікага гетмана літоўскага (*1702
│  │ │  │ │     †1762)
│  │ │  │ └─>Міхал Сервацы (*16801744);
│  │ │  │ гетман польны літоўскі 1702 і 1707, кашталян віленскі
│  │ │  │ 1703, гетман вялікі літоўскі 1703-1707 i 1735,
│  │ │  │ ваявода віленскі 1706-1707
│  │ │  │ і 1735, вялікі канцлер літоўскі 1720; ×1 (1695) Кацярына Дольская
│  │ │  │ (†1725); ×2 (1725) Магдалена  Чартарыйская (†1728);
│  │ │  │ ×3 (1730) Тэкля Ружа Радзівіл  (польск.) (*17031747); (1°-v.
│  │ │  │ Якуб Генрык Флемінг, вялікі канюшы літоўскі;
│  │ │  │ 3°-v. Міхал Антоні Сапега, ваявода падляшскі)
│  │ │  │ ~Кацярына Дольская
│  │ │  │ ├─>Ганна (*17001732); × (1721)
│  │ │  │ │   Юзаф Агінскі, ваявода троцкі
│  │ │  │ │   (*каля 16931736)
│  │ │  │ └─>Эльжбета (*17011770); × (1722) Міхаіл Здзіслаў Замойскі  (руск.), ваявода смаленскі (†1735)
│  │ │  ├─>Марыяна (з першага; †1624); × (1620) Якуб Сабескі  (руск.), кашталян кракаўскі (†1646)
│  │ │  ├─>Гелена (з першага); × Станіслаў Варшыцкі  (польск.), ваявода мазавецкі
│  │ │  ├─>Ежы (з другога; †1641); староста камянецкі 1637; × (1639)
│  │ │  │ Ефрасіння Яўлалія Тарноўская  (польск.) (†1645); (2°-v. Геранім Радзяёўскі  (руск.),
│  │ │  │ падканцлер каронны  (польск.))
│  │ │  │ ~
│  │ │  │ └─>Канстанцыя (†1669); × (пасля 1656) Самуіл Ляшчынскі  (руск.), староста
│  │ │  │ луцкі (*16371676)
│  │ │  ├─>Аляксандр (з другога; †1638/1639); ротмістр каралеўскі,
│  │ │  │ староста чаркаскі 1638
│  │ │  └─>Тэафіла (з другога); × Пётр Вармяк, кашталян войніцкі
│  │ ├─>Аляксандра (†p. 1582); × Мікалай Радзівіл,
│  │ │  ваявода новагародскі (*15461589)
│  │ └─>Ганна; × [1591/1593] Ян Замойскі  (руск.), кашталян хелмскі і стражнік каронны  (польск.) (†1619)
│  ├─>Міхал  (руск.) (з першага; †1552)
│  └─>Аляксандра (з другога); × Іван Шымковіч, маршалак гаспадарскі
├─>Фёдар (Федзька) (з першага; †1549); дзяржаўца сцяпанскі; × (да 1530) Багдана
│   кн. Гальшанская Дубровіцкая; ×2 кн. Марыя Пуцяцянка (†1554/1561)
├─>Фёдар (з першага; †1533); дзяржаўца чачэрскі і дзяржаўца прапойскі 1524; ×1 NN (†да
│  1523); ×2 [да 1533] Настасся кн. Жылінская (†p. 1535)
└─>Аляксандр (з другога; †1555); староста рэчыцкі; × (да 1529)
Кацярына Скаруцянка (†пасля 1568)
~
├─>Міхаіл  (руск.) (*15291584); кашталян брацлаўскі 1580,
│  кіеўскі 1580, староста чаркаскі, канеўскі,
│   любецкі і лоеўскі; × Гальшка Зяновіч (†да 1594)
│  ~
│  ├─>Аляксандр (†1594); староста чаркаскі, канеўскі,
│  │ корсунскі, любецкі і лоеўскі;
│  ├─>Міхаіл Міхайлавіч  (укр.) (†1616); староста оўруцкі; × [да 1603] Раіна Магілянка  (руск.)
│  │ (†1619), дачка Іераміі Магілы  (руск.),
│  │ гаспадара малдаўскага  (руск.)
│  │ ~
│  │ └─>Іерамія Міхал (*161220 верасня 1651);
│  │ ваявода рускі 1646, староста пшамыскі,
│  │ пшаснышскі, новатаржскі, гадзяцкі i
│  │ канеўскі; × (1639)
│  │ Грызельда Канстанцыя  (укр.) (*Замасць 27 красавіка
│  │ 1623 †Замасць 17 красавіка 1672)
│  │ ~
│  │ ├─>Міхал (*31 мая 1640 †
│  │ │  10 лістапада 1673); кароль польскі 1669-1673; ×
│  │ │  (27 лютага 1670)
│  │ │  Элеанора Марыя Жазэфа Габсбург (*31 мая 1653
│  │ │  †17 лістапада 1697); (2°-v. Карл V, герцаг Латарынгіі  (руск.))
│  │ └─>Ганна; × (1638) Збігнеў Фірлей  (руск.), староста
│  │ люблінскі (*16131649)
│  ├─>Ежы (†1618); кашталян кіеўскі 1609; × Тэадора Чапліц  (польск.)
│  ├─>Марына; × Фёдар кн. Друцкі-Горскі, стольнік полацкі
│  └─>Соф'я (†po 1612); × (да 1595)
│     Ян Яўстах Тышкевіч Лагойскі,
│     ваявода берасцейскі (†1631)
├─>Максім (†1565)
├─>Аляксандр (*15431577); каралеўскі дваранін 1570; × (да 1566)
│  Аляксандра Капусцянка (†каля 1603)
│  ~
│  ├─>Адам (†1622); × (да 1601) Аляксандра
│  │ Хадкевіч (†да 1630)
│  │ ~
│  │ └─>Крысціна (†1654); ×1 Мікалай Ела Малінскі; ×2 [пасля 1631] Пётр
│  │ Даніловіч  (руск.), крайчы вялікі каронны  (укр.) (†1645)
│  └─>Ева (†1617/1618); × [да 1594 (1593?)] Пётр Збаражскі
│     (†1603/1604)
└─>Стэфанія; × Лукаш Кужанецкі, староста острскі

Маёнткі правіць

Па радаводным паданні, брат Васіля, Солтан, заснаваў Вішнявец  (руск.) (цяпер Вышнівэць — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскай вобласці Украіны). Тут да гэтага часу захавалася праваслаўная царква, пабудаваная Вішнявецкімі да пераходу ў каталіцызм. Акрамя гэтага мястэчка і многіх іншых маёнткаў на Валыні, Літве і ў Кіеўскай вобласці, князям Вішнявецкім належалі яшчэ шырокія землі на левым беразе Дняпра з Лубнамі і Ромнамі. Міхаіл Грушэўскі пісаў, што гэтая латыфундыя Вішнявецкіх (т. зв. Вішнявеччына) была самай вялікай «не толькі на Украіне і ў Польшчы, але, магчыма, і ва ўсёй Еўропе». Па ініцыятыве князя Іераміі Вішнявецкага атрымалі Магдэбургскае права і гарадскі статус Лубны, Палтава, Пыратын. Гэтыя валоданні польскі навуковец Аляксандр Ябланоўскі  (руск.) лічыў нават не латыфундыяй, а асобнай Задняпроўскай дзяржавай.

Сярод іншых замкаў і палацаў Вішнявецкіх замкі ў Лубнах, Старым Аляксінцы  (руск.), Чорным Востраве  (руск.) і палац у Чайчынцах  (укр.).

На тэрыторыі сучаснай Беларусі Вішнявецкім належалі ў тым ліку Брагін, Столін, Целяханы[1].

Зноскі

  1. а б в Вишневецкие // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.
  2. Цікава, што паводле сучасных генетычных даследаванняў роднасныя Карыбут-Вішнявецкім князі Карыбут-Варанецкія з’яўляюцца чыстакроўнымі Рурыкавічамі. Калі Варанецкі і Вішнявецкія сапраўды аднаго кораня (як традыцыйна лічыцца), то Міхал Карыбут не быў нашчадкам Карыбута, а быў адзіным Рурыкавічам, што калі-небудзь займалі польскі прастол.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць