Гальшанскія

вялікалітоўскі княжацкі род
(Пасля перасылкі з Род Гальшанскіх-Дубровіцкіх)

Гальшанскія (літ.: Alšėniškiai) — княжацкі род літоўскага паходжання, нашчадкі ўдзельных літоўскіх князёў. Карысталіся гербам «Гіпацэнтаўр»[1]. Прадстаўнікі роду валодалі буйнымі землеўладаннямі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Украіны, займалі высокія дзяржаўныя і царкоўныя пасады ў ВКЛ. Род згас у 1556 годзе.

Гальшанскія

Перыяд ??? — 1556
Тытул: Князі гальшанскія
Родапачынальнік: згодна родаваму паданню, Гольша.
Першы пэўна вядомы: Іван
Кагнаты: Гедзімінавічы
Падданства Вялікае Княства Літоўскае
Палацы Гальшанскі замак
Медыяфайлы па тэме на Вікісховішчы

Назва і паходжанне правіць

Назва роду паходзіць ад вотчыннага  (руск.) маёнтка Гальшаны. Генеалагічныя легенды XVI стагоддзя звязвалі паходжанне Гальшанскіх са старажытнай літоўскай дынастыяй Кітаўрасаў, што панавала ў Літве перад дынастыяй Віценя i Гедзіміна. Меркавалася, што Гальшанскія паходзяць ад Гольшы, які вёў свой радавод ад князя Даўспрунка і заснаваў горад Вількамір[2]. Магчыма, князі Гальшанскія сапраўды паходзілі ад кагосьці з родзічаў вялікага князя Трайдзеня (1270—1282), пазбаўленых улады новай дынастыяй.

Радавым гняздом князёў быў Гальшанскі замак недалёка ад Ашмян[3].

Гісторыя правіць

Шэраг позніх летапісаў, напрыклад, Летапіс Археалагічнага таварыства, згадвае сярод падданых Гедзіміна «Міндоўгава сына Альгімонта, вялікага князя Гальшанскага». Яўрэінаўскі летапіс называе гэтага ж персанажа «сынам Гольшыным». У той жа групе позніх летапісаў у звестках пра Гольшу, легендарнага заснавальніка Гальшанаў, згадваецца яго сын Альгімонт, Хроніка Быхаўца называе Гольшынага сына Міндоўга, Хроніка літоўская і жамойцкая — абодвух. Калі гэтыя звесткі прынамсі часткова слушныя ў частцы імёнаў і роднасных сувязяў, можна атрымаць генеалогію першых пакаленняў (гл. пункцір агульнага радаводу).

Род згас у 1556 годзе са смерцю князя Сямёна Юр’евіча. Пасля яго смерці валодання Гальшанскіх перайшлі да шасці сясцёр Сямёна, а потым у якасці іх пасагу разышліся сярод княскіх родаў Сапегаў, Заслаўскіх, Палубінскіх  (руск.), Курбскіх  (руск.), Кірдзеяў, Саламярэцкіх і Вішнявецкіх[3].

Уладанні правіць

Радавым гняздом Гальшанскіх быў маёнтак Гальшаны (цяпер у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці). Гальшанскія валодалі буйнымі землямі на тэрыторыі сучасных Беларусі (Глуск, Раманаў у Ашмянскім павеце), Украіны (на Валыні — Дубровіцкае і Сцяпаньскае княствы  (руск.)) і Літвы[3].

Прадстаўнікі правіць

Генеалогія правіць

Зноскі

  1. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 94-115
  2. Славянская энциклопедия / Автор-составитель В. В. Богуславский. — T. 2. — М., 2002.
  3. а б в Насевіч В. Гальшанскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. — С. 491—493.

Літаратура правіць

  • Славянская энциклопедия // Автор-составитель В. В. Богуславский. — T .2. — М., 2002.
  • Ochmanski J. Biskupstvo wilenskie w sredniowieczu. — Poznan, 1972.
  • Tegowski J. Przodkowie Zofii Holszańskiej, czwartej żony Władysława Jagiełły // Genealogia. Studia i materiały historyczne. 8, 1996.
  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 94-115;
  • Pułaski K. Ks. Holsyańscy. Kraków, 1887;
  • Насевіч В. Гальшанскія // ЭВКЛ. Т. 1. С. 491—493.
  • Полное собрание русских летописей. Т. 32. М., 1975;
  • Полное собрание русских летописей. Т. 35. М., 1980.

Спасылкі правіць