Гаштольды

шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Гаштольдаў)

Гаштольды, Гастаўты, Гастоўты, Кгастаўты, Гоштаўтасы, Гаштаўты[1][2] (польск.: Gasztold, Gasztołd) — вялікалітоўскі магнацкі (з 1529 — графскі) род[3], прадстаўнікі якога ў XIV—XVI стагоддзях займалі высокія дзяржаўныя пасады і мелі значны ўплыў, валодалі шматлікімі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, у тым ліку ў Валожыне, Відзах, Глуску, Койданаве, Любчы і Мядзелі[3]. Галоўная рэзідэнцыя — Геранёнскі замак.

Гаштольды
Апісанне герба:
Герб «Габданк»
Месца паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антрапонім правіць

Прозвішча роду ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя яго пачынальніка Гастаўта (Гаштаўта).

Першая аснова імя — адпачатна Gas-, перайшло ў Gaš- праз асаблівасці польскага вымаўлення. Звязана з літоўскім gosti (godžia, godė) «жадаць, прагнуць» (старалітоўскае gasti). У літоўскай антрапаніміі аснова Gos- таксама ў двухасноўным імені Gos-tart’as, а роднасная ёй аснова God- у імёнах тыпу God-vaiš'as, Liau-god’as[4].

Аснова Taut- ад агульнабалцкага tauta «народ». Гэтая аснова і ў антрапоніме Тоўтвіл (Taut-vil’as), ад якога тапонім Таўцвілы.

У імені Гастаўт семантыка ваярскай прагнасці спалучаная з паняццем народу (у даўнейшым пляменным сэнсе), які вымагае абароны.

Гісторыя правіць

Хроніка Быхаўца прыпісвае Гаштольдам адно паходжанне з іх галоўнымі супернікамі — Радзівіламі. Назва роду ўтварылася ад балцка-літоўскага імя яго пачынальніка, Гедзімінава ваяводы Гаштольда (Гастаўта), якога забілі на вайне з мечаносцамі ў 1364 годзе.

Паводле позніх звестак (Літоўская хроніка 2-й і 3-й рэдакцыі, напрыклад, Летапіс Красінскага) Гаштольд быў сынам Грумпя (Грумпія, Кумпя), легендарнага заснавальніка Ашмянаў.

Па Гарадзельскай уніі Ян (Івашка) Гаштольд прыняў герб «Габданк» ад Пятра з Відавы і Якуба з Рагозьна.

Род згас у 1542 годзе. Валадаранні перайшлі да вялікага князя[3].

Радавод правіць

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Якуб
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Талівойш
 
 
Юрый
 
 
 
Гаштольд
 
Андрэй
 
 
Пётр
 
Ян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Войцех
 
 
Альбрэхт
 
Станіслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марцін
 
 
Альжбета
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 


Вядомыя прадстаўнікі правіць

Сын баярына Пятра (?) Гаштольда, Андрэй, у 1387 годзе быў старостам віленскім, унук Ян Гаштольд (памёр у 1458) — намеснікам смаленскім у 1436—1440 гадах, ваявода віленскі з 1443 года.

У Яна Гаштольда былі дачка Марыя, жонка князя кіеўскага Сямёна Алелькавіча, і сын Марцін Гаштольд (1428—1483), ваявода кіеўскі і троцкі, жанаты з дзвюма князёўнамі Гальшанскімі, ад першага шлюбу меў сына Альбрэхта, ад другога — дачку Лізавету, з 1492 года жонку Яна Мікалая Радзівіла, пачынальніка старэйшай галіны Радзівілаў.

Альбрэхт Гаштольд (пам. 1539) быў ваяводам віленскім і канцлерам вялікім літоўскім. Атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Старога дазвол ужываць на пячатках чырвоны воск замест зялёнага, што дазвалялася толькі асобам вялікакняскага дому, і ажаніўся з Соф’яй, дачкой князя Васіля Вярэйскага, які ўцёк у Літву, яе маці была грачанка Марыя — пляменніца вялікай княгіні маскоўскай Соф’і Палеолаг.

Іх сын Станіслаў Гаштольд (каля 15071542), у жылах якога, верагодна, цякла кроў візантыйскіх імператараў, не меў дзяцей ад шлюбу з Барбарай Радзівіл. Апошняя па яго смерці выйшла за вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, і гэтым шлюбам прынесла ў дзяржаўны скарб прыналежныя Гаштольдам валадарствы.

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ 2005.
  2. Гоштауты // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. — С. 215. — 672 с. — 50 000 экз.
  3. а б в Гаштольды // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
  4. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 89, 95.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць