Глінскія — княскі род Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага, магчыма, татарскага паходжання. Прадстаўнікі роду займалі ў XV—XVIII ст. дзяржаўныя ўрады ў Вялікім княстве Літоўскім і Рускай дзяржаве, валодалі маёнткамі ў Беларусі і Украіне[1].

Глінскія
Герб роду
Глінскі
Апісанне герба: Глінскія ўжывалі герб уласны, які паходзіць ад татарскай родавай тамгі(руск.) бел. і сімвалізуе княжацкую ўладу, перад ім перавернутае бярло з расшчэпленым дзяржаннем, гл. тэкст

Род Глінскіх згас у Рускай дзяржаве на пачатку XVII ст., у Рэчы Паспалітай страцілі княскі тытул у канцы XVII — пачатку XVIII ст.[1].

Паходжанне родуПравіць

Імя роду паходзіць ад Глінска(руск.) бел., горада ў Северскай зямлі якім валодаў род у XV ст. Паводле маскоўскага разумення Глінскіх адносілі да худародных; у Гасударавым радаслоўцы(руск.) бел. для аповеду пра іх толькі пакінута пустое месца[2]. Першы Глінскі, пэўна зафіксаваны крыніцамі[1] — князь Барыс, які ў 1437 годзе прысягаў на вернасць польскаму каралю Уладзіславу III[3].

У Келейнай кнізе і Сінадальным спісе, складзеных нашмат пазней за смерць апошняга маскоўскага Глінскага, род выводзілі ад Мамая, які выехаў з Арды да вялікага князя Вітаўта. Пазнейшыя крыніцы называюць Лексада, а ў хрышчэнні Аляксандра, які атрымаў ад Вітаўта гарады Глінск(руск.) бел. і Палтаву.

И после Донскаго побоища Мамаев сын Мансур-Кият (Маркисуат) Князь зарубил три городы Глинеск, [да] Полдову (Полтаву), [да] Глеченицу (Глиницу) дети же Мансур-киятовы (Мансуркиатовы) меньшой сын Скидер (Скидырь) [Князь] поймал [поимав] стадо коней и верблюдов и покочевал в Перекопы, а большой сын [его] Алекса (Олеско) [Князь, а] остался на тех градех преждереченных [городех].

ГенеалогіяПравіць

    Мамай
      |
    Мансур 
      |
Аляксандр Глінскі(руск.) бел.
      |
  Іван Глінскі(руск.) бел.
      |_________________________
      |             |           |
    Барыс(руск.) бел.  Фёдар       Сямён
      |
     Леў       
      |
    Васіль + Ганна Якшыч(руск.) бел.
      |__________________________
      |                          |
    Міхаіл(руск.) бел.         Алена + Васіль III
      |                          |
    Іван(руск.) бел.               Іван IV
                                 |
                           Фёдар I Іванавіч
                                 |
                          Феадосія Фёдараўна(руск.) бел.

Вядомыя ГлінскіяПравіць

Князь Багдан Глінскі(руск.) бел., у 1500 годзе ўзяты рускімі ў палон пад Пуціўлем, сыны князя Льва Глінскага(укр.) бел. — Васіль і Міхал; сыны князя Васіля — Юрый(руск.) бел. і Міхаіл(руск.) бел..

Былі ў сваяцтве з вялікімі князямі маскоўскімі (з Рурыкавічаў) праз шлюб Алены Глінскай з вялікім князяем Васілём III у 1526 годзе. Маскоўская галіна князёў Глінскіх згасла ў 2-й палове XVI ст.

Княства ГлінскаеПравіць

Складальнікі радаслоўцаў паведамляюць, што Алекса (або Лексад), прыняўшы хрышчэнне, атрымаў ад Вітаўта гарады Глінск і Палтаву. З гэтага вынікае, што аўтары ў паўстагоддзя пасля Кулікоўскай бітвы здолелі ўпісаць чатыры пакаленні Мамаевых нашчадкаў. У гэтым можна бачыць тыповае радаводнае паданне, калі заснавальнікам роду называецца наўдачу выхапленае з летапісаў імя (у гэтым выпадку татарскае — магчыма, уплыў сарматызму(руск.) бел.). У радаслоўцы таксама паведамляецца пра выратаванне продкамі Глінскіх вялікага князя Вітаўта пасля разгрому на Ворскле, праўда, напэўна і гэтае прыгожае паданне «сфальсіфікавана»[3].

 
У абліччы Алены Глінскай, рэканструяваным па чэрапе, пераважаюць не мангалоідныя, а паўночнаеўрапейскія рысы.

Рэальнасць падання пра паходжанне Глінскіх ад Мамая прымае А. А. Шэннікаў[4], які ў пацвярджэнне спасылаецца на неназваны «рускі летапіс», дзе адзін з Глінскіх — Іван Малы, называны Мамаем, а таксама прыводзіць ліст Шэйх-Ахмеда(руск.) бел. да братоў Глінскіх (1501), у якім хан звяртаецца да іх «Кияты князья Мамаевы(руск.) бел. истинные дети», быццам «апелюючы да яшчэ не згаслай татарскай этнічнай самасвядомасці Глінскіх»[3].

Гіпатэтычнае літоўска-татарскія княства на тэрыторыі сучасных Чаркаскай і Палтаўскай абласцей Шэннікаў адносіць да групы памежных дзяржаўных утварэнняў паўднёва-усходу Русі, у якіх пры «зрастанні славянскай і цюркскай частак насельніцтва» ішло складванне казацтва. Шэннікаў выказвае здагадку, што «князі тут былі больш падобныя да казачых атаманаў, чым да сапраўдных феадалаў»[3]. Тыповым прадстаўніком гэтых татара-літоўскіх князёў, мабыць, быў Багдан Глінскі(руск.) бел., у 1500 годзе ўзяты рускімі ў палон пад Пуціўлем.

Сямейства Міхаіла ГлінскагаПравіць

Вядомасцю і месцам у гісторыі Глінскія абавязаны князю Міхаілу Львовічу (1470—1534) — адной з найкаларытнейшых фігур літоўскай і рускай гісторыі пачатку XVI ст. Ён выхоўваўся пры двары свячэннарымскага імператара, прыняў каталіцтва, удзельнічаў у Італьянскіх войнах. Пры ўступленні на сталец караля Жыгімонта Старога князь Міхаіл Глінскі ўзняў мяцеж, але пацярпеў паразу і збег у Маскву.

Пасля шлюбу пляменніцы Міхаіла Глінскага, Алены, з вялікім князем Васілём Іванавічам (1526) значэнне роду надзвычайна ўзрасло, а пасля смерці Васіля Іванавіча ў 1533 годзе Глінскія сталі фактычнымі кіраўнікамі Маскоўскай дзяржавы. Супраць іх пры двары склалася партыя на чале з Шуйскімі, якія і паднялі супраць іх маскоўскую чэрнь пасля разбуральнага пажару 1547 года(руск.) бел.. На гэтым панаванне Глінскіх у Рускай дзяржаве скончылася. Тыя Глінскія, што засталіся ў жывых (найбольш вядомы з іх Міхаіл Васільевіч(руск.) бел.) нашчадкаў не пакінулі і на іх род маскоўская галіна роду згасла.

Апісанне гербаПравіць

У чырвоным полі княскі сталец, перад ім перавернутае бярло з расшчэпленым дзяржаннем, якое ўтварае быццам трэцюю, сярэднюю нагу стальца. Такі герб належаў літоўскім князям Глінскім, якія мелі ўладанні на Севершчыне. Цікавае параўнанне з гербам Агінскіх[5]. Герб Глінскіх унесены ў 2-ю частку Гербоўніка дваранскіх родаў Царства Польскага, стар. 47.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Глинские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
  2. В. В. Кавельмахер. К ИСТОРИИ ПОСТРОЙКИ ИМЕНИННОЙ ЦЕРКВИ ИВАНА ГРОЗНОГО В СЕЛЕ ДЬЯКОВЕ
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Шенников А. А. Княжество потомков Мамая // Депонировано в ИНИОН. — 7380. Л., 1981. С.20-22
  4. «Княжество потомков Мамая (к проблемам запустения Юго-Восточной Руси в XIV—XV веках)». Деп. в ИНИОН АН СССР 15.04.81. № 7380"
  5. Лакиер А.Б. § 91, № 44 // Русская геральдика. — 1855.

ЛітаратураПравіць

  • Полн. собр. р. лет. IV, 309—310; VI, 272; Царст. кн. 142 и сл.
  • Сказания кн. Курбского; Карамзин VIII, 59, пр. 164, 459.
  • Долгоруков П. В. Российская родословная книга. — СПб.: Тип. 3 Отд. Собств. Е. И. В. Канцелярии, 1857. — Т. 4. — С. 358.
  • Глинские, княжеский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  • Шенников А. А. Княжество потомков Мамая // Депонировано в ИНИОН. — Л., 1981. — № 7380. — С. 20—22.
  • Сміщук Олександр Мамай — татарський хан і український козак // Газета «Прес Центр». — Черкаси, 2007 від 05.09.. — В. № 36 (111).