Грабоўскія

вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Окша»
(Пасля перасылкі з Род Грабоўскіх)

Грабоўскія (польск.: Grabowscy) — шляхецкі род гербаў «Окша» і «Тапор».

Грабоўскія

Герб «Окша»
Краіна паходжання Каралеўства Польскае, Вялікае Княства Літоўскае

Паходжанне правіць

Упершыню згадваецца ў XV стагоддзі, паходзіў з Памор’я. Родавыя маёнткі — Грабоўка (адсюль прозвішча) і Канапніца ў Сярадзкай зямлі. У Вялікае Княства Літоўскае трапіў у XVII ст.

Некаторыя лініі роду атрымалі графскі тытул у Прусіі (1816) і Расійскай імперыі (1798, 1836, 1840, 1844, 1887).

З XVI стагоддзя вызнавалі кальвінізм. У XVIII стагоддзі ўзначальвалі ў Рэчы Паспалітай рух дысідэнтаў (праваслаўных і пратэстантаў) за раўнапраўе.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі правіць

  • Павел Ян Грабоўскі (1759—1794), генерал-інспектар літоўскага войска, генерал-лейтэнант
  • Стэфан Грабоўскі (1767—1847), ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал
  • Станіслаў Грабоўскі быў сынам Караля Рафала Грабоўскага і Касыльды з Цяльшэўскіх. Уладальнік маёнтка Плянты і Мажэйкаў. Меў сёстраў Тэадозію (замужам за Аскеркам), Касыльду (была замужам за Шымонам Скірмунтам), Францішку (была замужам за Стэфанам Верашчакам) і Марыю (была замужам за Баляславам Скарбак-Важынскім). Пры падзеле яго маёнтка, які быў выкананы ў 1923 годзе спадкаемцы Тэадозіі Аскеркі атрымалі каля 6000 га зямлі ў розных фальварках а спадкаемцы Францішкі Верашчакі атрымалі Вялікі Мажэйкаў. Аднак двор у Вялікім Мажэйкаве, пабудаваны Хадкевічам, быў спалены ў 1915 годзе падчас адступлення рускіх войскаў. Засталася дваровая капліца XVIII стагоддзя, адрэстаўраваная па праекту Тадэвуша Раствароўскага і афіцына часоў Хадкевіча, у якой і пасяліліся новыя ўладальнікі. Спадкаемцы Касыльды Скірмунт і Марыі Скарбак-Важынскай у падзеле мажэйкаўскай маёмасці не ўдзельнічалі[1].

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць