Гуркі (род)

шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Гуркаў)

Гу́ркі, ці Раме́йкі-Гу́ркі — ваенныя і дзяржаўныя дзеячы ВКЛ і Расіі герба «Гурка».

Гурка
Гурка
Гурка
Родапачынальнік Гурка (Гурый) Аляксандравіч Рамейка

Родапачынальнікам лічыцца Гурка (Гурый) Аляксандравіч Рамейка, які ў 1539 быў намеснікам смаленскім. Яго нашчадкі жылі ў Віцебскім ваяводстве.

Праўнук Гурыя Андрэй (нарадзіўся каля 1600) у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 трапіў у палон і памёр у Маскве, яго лінія згасла ў 19 ст.

Нашчадкі Іосіфа Гуркі (брата Андрэя) пасля падзелаў Рэчы Паспалітай перайшлі ў расійскае падданства. З іх найбольш вядомыя:

  • Іосіф Аляксандравіч (1782—21.12.1857) — генерал-лейтэнант, сенатар (1845).
  • Уладзімір Іосіфавіч (1795—24.1.1852) — генерал ад інфантэрыі (1851). Удзельнік вайны 1812 і замежных паходаў рускай арміі 1813. У 1820-я г. на штабных пасадах. Планаваўся яго удзел у выступленні дзекабрыстаў у Маскве ў снежні 1825 (быў пад следствам). У 1830-я г. на камандных і штабных пасадах. З 1845 начальнік штаба Асобнага Каўказскага корпуса, з 1851 начальнік усіх рэзервовых і запасных войск.
  • Іосіф Уладзіміравіч (28.7.1828, в. Бурнеўка, цяпер Круглянскі раён Магілёўскай вобласці — 28.1.1901) — сын Уладзіміра Іосіфавіча. Ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-фельдмаршал (1894). Удзельнік Крымскай вайны 1853—56 і руска-турэцкай вайны 1877—78.
  • Уладзімір Іосіфавіч (1863—1931) — сын Іосіфа Уладзіміравіча. З 1902 у МУС, таварыш (намеснік) міністра. Пасля 1917 удзельнік белага руху на поўдні Расіі, потым у эміграцыі.
  • Васіль Іосіфавіч (19.5.1864 — 11.11.1937) — сын Іосіфа Уладзіміравіча. Генерал ад кавалерыі (1916). Скончыў Акадэмію Генштаба (1892). У час англа-бурскай вайны 1899—1902 ваенны агент пры арміі бураў. Удзельнік руска-японскай вайны 1904—05. У 1-ю сусветную вайну камандаваў 5-й арміяй Паўночнага фронту, Асобай арміяй Паўднёва-заходняга фронту (з 1916). З лістапада 1916 да лютага 1917 выконваючы абавязкі начальніка штаба Вярхоўнага галоўнакамандуючага, у сакавіку—маі 1917 камандуючы Заходнім фронтам. Зняты з пасады Часовым урадам за манархічныя погляды, высланы за мяжу. Аўтар успамінаў.
  • Дзмітрый Іосіфавіч (5.10.1872 — ?) — сын Іосіфа Уладзіміравіча. Генерал-маёр (1915). Скончыў Акадэмію Генштаба (1900). У 1-ю сусветную вайну камандзір гусарскага палка, начальнік штаба корпуса, начальнік дывізіі. Удзельнік белага руху на паўночным захадзе, потым у эміграцыі.

Літаратура правіць