Род Зяновічаў
Зяновічы або Дэспаты-Зяновічы — літоўскі (беларускі) род, прадстаўнікі якога ў XV—XVII стагоддзях займалі дзяржаўныя пасады ВКЛ і былі буйнамі землеўладальнікамі. Прыстаўка «Дэспат» узнікла ў канцы XVII стагоддзя, калі з'явілася легенда пра паходжанне Зяновічаў ад сербскіх дэспатаў. Герб Зяновічаў так і завецца «Дэспат».
Зяновічы | |
---|---|
![]() Герб Зяновічаў «Дэспат» | |
Частка радаводу кнігі | Мінская |
Часткі радаводу кнігі | VI |
Месца паходжання | Сербія |
Падданства |
![]() |
Паходжанне родуПравіць
Паходжанне Зяновічаў звязываюць з сербскімі дэспатамі, якія ўцякаючы ад туркаў збеглі ў ВКЛ (канец XІV стагоддзя). Першым прадстаўніком Зяновічаў у Літве быў — Братоша, які ў 1387 годзе ўзгадваецца сярод членаў савету полацкага князя Андрэя Альгердавіча.
ЛітаратураПравіць
- Насевіч В. Л. Зяновічы (бел.) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш.. — Мн.: Белэн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 134. — ISBN 985-11-0130-3.
- Чагадаева С.М. Смаргонь і яе ўладары (бел.) // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раена / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш.. — Мінск: БелЭн, 2004. — С. 53—60.
- Деспот-Зенович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.