Камніны

візантыйская імператарская дынастыя
(Пасля перасылкі з Род Камнінаў)

Камніны[1] (грэч. Komnhnoi) — арыстакратычны род, дынастыя візантыйскіх імператараў (6 імператараў у 1081—1185 гадах).

Паходзіць з горада Комнэ каля Філіпопаля ў Фракіі. Камніны здолелі ўмацаваць Усходнюю Рымскую імперыю (Візантыю), пашырыць яе межы на ўсход і паўночны захад. Ва ўнутранай палітыцы абапіраліся на землеўласніцкую і ваенную арыстакратыю, згуртаваную сваяцтвам у адзіны «клан», які меў тэндэнцыю да ператварэння ў замкнёную сацыяльную групу, і, збольшага, на правінцыяльныя гарады. Асаблівасцю знешняй палітыкі Камнінаў была сістэма саюзаў з заходнееўрапейскімі дзяржавамі, звычайна замацаванымі шлюбамі, і ўсталяванне суверэнітэту над суседнімі дзяржавамі (Венгрыя, Сербія, Антыёхійскае княства). Камніны далі шырокія прывілеі на тэрыторыі імперыі італьянскім рэспублікам — Венецыі і Генуі. Нашчадкі Андроніка I, якія прынялі імя Вялікія Камніны, былі імператарамі Трапезундскай імперыі (1204—1461).

Радавод правіць

 NN
 ├─>Мануіл "Эротык" 
 │   ├─>Ісаак I, візантыйскі імператар
 │   │   ├─>Мануіл
 │   │   └─>Марыя
 │   └─>Іаан
 │       ├─>Ісак
 │       ├─>Аляксей I, візантыйскі імператар∞Ірына Дукіня (Гл. ДУКІ) 
 │       │   ├─>Іаан II, візантыйскі імператар
 │       │   │   ├─>Ісак Парфірагенет, севастакратар
 │       │   │   └─>Мануіл I, візантыйскі імператар
 │       │   │        └─>Аляксей II, візантыйскі імператар
 │       │   ├─>Андронік
 │       │   ├─>Ісак Севастакратар, васілеапатр
 │       │   │   ├─>Іаан-Чалябі 
 │       │   │   ├─>Андронік I, апошні візантыйскі імператар з Камнінаў
 │       │   │   │    └─>Мануіл
 │       │   │   │         ├─>Аляксей I Вялікі Камнін, трапезундскі імператар
 │       │   │   │         │    └─>ВЯЛІКІЯ КАМНІНЫ
 │       │   │   │         └─>Давыд (11841214), валадар іраклійскі і пафлагонскі
 │       │   │   ├─>Марыя
 │       │   │   ├─>Анна
 │       │   │   ├─>Еўдакія ∞ Канстацін Палеалог
 │       │   │   └─>Алена? Юрый Даўгарукі
 │       │   ├─>Ганна
 │       │   └─>ФеадораКанстанцін Ангел (Гл. АНГЕЛЫ)
 │       ├─>Адрыян
 │       ├─>Нікіфар
 │       ├─>Марыя
 │       ├─>Еўдакія
 │       ├─>Мануіл I
 │       └─>Феадора
 └──>Нікіфар

Зноскі

  1. Напісанне Камніны у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 7., Мн., 1998. — С. 532.

Літаратура правіць

  • Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.