Кіркоры (род)

шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Кіркораў)

Кіркоры (польск.: Kirkorowie) — шляхецкі род герба ўласнага «Кіркор». Прозвішча Кіркор, пэўна, мае цюркамоўнае паходжанне. Кір, кыр або кырк па-турэцку ці па-татарску азначае сорак, Кіркор — «сорак мячоў». Не выключана, што падобная вайсковая адзінка была ў татарскай ардзе. Найстарэйшы даследчык татараў А. Мухлінскі згадвае, што ў Крыме, каля Бахчысарая, быў замак Кіркір ці Кіркор[ru], у якім, маўляў, знаходзілася рэзідэнцыя хана Менглі-Гірэя (1480—1516), дзе апошні прымаў паслоў з Вялікага Княства Літоўскага. Падобных сугучных назваў вельмі шмат не толькі ў цюркамоўных краінах, але і на тэрыторыі ВКЛ. На карысць татарскага паходжання Кіркораў сведчаць у першую чаргу даследчыкі гісторыі і генеалогіі татараў А. Мухлінскі і Ст. Дзядулевіч. Іхні тэзіс грунтуецца ў асноўным на тым, што талмачамі (перакладчыкамі) у розных пасольствах і дыпламатычных місіях ВКЛ на ўсходзе і поўдні звычайна былі літоўскія татары. Але яшчэ пры каралі Жыгімонце Старым спецыяльна адбіралі і рыхтавалі маладых прадстаўнікоў шляхты, якія валодалі замежнымі мовамі, для ўдзелу ў дыпламатычных місіях. Пры гэтым не абавязкова трэба было быць татарынам. Таму сёння можна паставіць пад сумненне татарскія карані Кіркораў. Ніводны дакумент XVI ст. не называе Кіркораў татарамі, з чаго вынікае, што ўжо тады яны былі хрысціянскага веравызнання[1].

Герб «Кіркор»

Пачынальнікам роду і старэйшага адгалінавання Кіркораў лічыцца баярын Павел Кіркор, які служыў талмачом у каралеўскіх пасольствах да крымскага хана. Згаданы Павел атрымаў 28 красавіка 1568 г. у Гародні ад вялікага гетмана і дзяржаўцы магілёўскага Рыгора Хадкевіча дванаццаць службаў пустых у Сухарах ці Сухарэвічах, як часам гаворыцца ў дакументах, у Магілёўскай эканоміі[1].

Зноскі