Лапіцкія
беларускі шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Лапіцкіх)
Лапі́цкія — беларускі шляхецкі род, розныя галіны каторага карысталіся гербамі «Шранява» і «Юноша». Некаторыя з прадстаўнікоў роду карысталіся прыдомкам Шарэпа. Род унесены ў 3 частку РК Мінскай губерні.
Некаторыя прадстаўнікі роду правіць
Якуб Міхайлавіч Лапіцкі — унтэр-афіцэр Чарнігаўскага палка, удзельнік вайны з туркамі, кавалер медаля Св. Георгія і ордэна Ганны 3-й ступені. Служыў начальнікам пошты ў мястэчку Гарадок.
- Аляксандр (1889—1946) — праваслаўны святар. У 1913 магчыма скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. Кіраваў прыходам у Петрапаўлаўскай царкве ў в.Касута, у 1938 быў пераведзены ў мястэчка Мільча, у 1941 — у Кабыльнік (цяпер — в. Нарач у Мядзельскім раёне). Жонка — Настасся з Жабінскіх.
- Вадзім (у Польшчы Уладзіслаў; 23 лютага 1915 — 1988, Гіжыцка, Польшча) — выпускнік Віленскай кансерваторыі па класе скрыпкі. У часе вайны актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурна-асветніцкім руху. У 1944 разам з жонкай і дачкой эвакуяваўся ў Польшчу. Працаваў настаўнікам фізікі ў Гіжыцку.
- Ігар (1921—1927)
- Алег (26 снежня 1922, Касута, Вілейскі раён — 5 кастрычніка 1979, Топар, Казахстан) — удзельнік антысавецкага супраціву.
- Вольга (1917 або 1918, Касута — 25 чэрвеня 2011, Мінск) — беларуская паэтка.
- Расціслаў (1 верасня 1928, Касута — 28 кастрычніка 1950) — кіраўнік антысавецкага падполля на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне.
- Яўген Шарэпа-Лапіцкі — выпускнік Магілёўскай мужчынскай гімназіі ў 1880.
- Уладзіслаў Шарэпа-Лапіцкі — выпускнік Магілёўскай мужчынскай гімназіі ў 1889.
- Мікалай Лапіцкі (26 студзеня 1907 — 8 жніўня 1976) — святар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
Літаратура правіць
- Фонд департамента герольдии РГИА (Санкт-Петербург) ф.1343 оп.24 ч.1 д.572 «О дворянском происхождении Лапицких Минской губ.» 1845
- Фонд департамента герольдии РГИА (Санкт-Петербург) ф.1343 оп.24 ч.1 д.573 «О дворянстве Лапицких Минской губ.» 1836—1894.