Адкрыць галоўнае меню

Прушынскія (альбо Прашынскія) — сярэднезаможны каталіцкі шляхецкі род ВКЛ і Расійскай імперыі, які карыстаўся гербам «Любіч».

Прушынскія
POL COA Lubicz.svg
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згадваюцца ў XVI ст., паходзілі з Падляшша (Вялікае Княства Літоўскае). Прыкладна ў сярэдзіне XVII ст. аселі ў Менскім ваяводстве. У XVIIIXIX стст. валодалі Лошыцай пад Мінскам, дзе разбудавалі Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс.

У наш час адна з вуліц Лошыцы носіць імя графаў Прушынскіх.

РадаводПравіць

  1. Юрый Антоній (?—?), першы ўладальнік Лошыцы1719[1])
    1. Юзаф (17091790), менскі падкаморы (1770—1780), маршалак Галоўнага трыбунала, ж. — Альжбета Брыгіта Янішэўская
      1. Антоній (?—?), менскі гродскі суддзя і маршалак Галоўнага трыбунала, ж. — 1) Багуміла Грабоўская, 2) Канстанцыя Карніцкая
        1. Станіслаў Ксаверый (?—1807), падкаморы менскі і рэгент Галоўнага трыбунала, ж. — Ганна Сямашка
          1. Ірэній (?—?)
          2. Яўстах (1797—1877), мінскі губернскі маршалак (1863—1877)
          3. Станіслава Тэкля (?—?), м. — Ян Любанскі
          4. Прот Фелікс (1799—1849), удзельнік вызваленчага паўстання (18301831)
      2. Станіслаў (17531800), генерал-ад'ютант, ігуменскі павятовы маршалак[2], кавалер ордэна Святой Ганны; прымаў у сваім маёнтку Каралішчавічы імператара Паўла I[1], ж. — Ганна Камароўская
        1. Міхал (1777—1835), падкаморы вялікі літоўскі, ж. — Тэкля Валянская
          1. Міхал (?—?), сябра Мінскага зямельнага таварыства
      3. Казімір (?—?), менскі падкаморыц, шамбялян караля (1786)
    2. Геранім (?—?), ксёндз
    3. Міхал (?—?), ксёндз

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Юрый Кур'яновіч. Аповеды старасвецкай Лошыцы // «Полымя» № 3, 2008. С. 190-191.
  2. Алег Французаў. Каралеўскі маёнтак — Каралішчавічы // «Культура» № 44 (810), 3 лістапада 2007.

ЛітаратураПравіць