Пуслоўскія

вялікалітоўскі і расійскі шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Пуслоўскіх)

Пуслоўскія — шляхецкі род герба «Шэліга» ў ВКЛ, Расійскай Імперыі і міжваеннай Польшчы (1918—1939).

Герб «Шэліга»

Пачаткова адносіліся да сярэднезаможнай маянтковай шляхты ВКЛ. Дакладна вядома, што родавым гняздом Пуслоўскіх з сярэдзіны XVII ст. быў маёнтак Пескі (Слонімскі павет).

Узвышэнне роду да ўзроўню багацеяў і зямельных латыфундыстаў пачалося з Войцеха Пуслоўскага (1762—1833). У 1871 г. атрымалі ад папы рымскага тытул графа, які не быў прызнаны ў Расійскай Імперыі. Прычым, тытул графа ад папы рымскага атрымалі толькі двое з сыноў Войцеха Пуслоўскага — Францішак Ксаверый Пуслоўскі (1806—1874) і Вандалін Пуслоўскі (1814—1884), а таксама іх нашчадкі.

Пуслоўскія праславіліся як прадпрымальнікі, мецэнаты і філантропы.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду правіць

Літаратура правіць

  • Пуслоўскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 7. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Пусловские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. — Санкт-Петербург, 1908. — Т. XXVа. — С. 807.
  • Раюк, А.Р. Мясцовая эліта Пінскага павета ў 1820—30-я гг. / А.Р. Раюк // Европа: актуальные проблемы этнокультуры : материалы Междунар. науч.-теорет. конф., Минск, 27 апр. 2007 г. / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка ; редкол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. — Минск : БГПУ, 2007. — С. 253—256.
  • Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
  • Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.

Спасылкі правіць