Сцібары

польскі шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Сцібараў)

Астоі ці Сцібары (польск.: Ostojowie, Ściborowie) — адзін з самых старажытных польскіх шляхецкіх родаў, першыя ўладальнікі герба «Астоя». Ян Длугаш у сваім творы Insignia seu clenodia incliti Regni Poloniae ахарактарызаваў Астояў, як «польскі род, балбатлівы і напышлівы».

Імя правіць

Існуе дзве версіі назвы роду. Першая з іх паходзіць ад герба «Астоя», якім карысталіся прадстаўнікі роду, другая — ад мужчынскага імя Сцібар, якое было вельмі распаўсюджана ў родзе.

Паходжанне правіць

Паводле Каспера Нясецкага, прабацькамі роду былі браты Астоя і Мост, ад імёнаў якіх утварыліся дзве назвы родавага герба «Астоя» і «Мосце». Родавым гняздом была, верагодна, вёска Сцібожэ ў Інавроцлаўскім павеце Куяўска-Паморскага ваяводства Польшчы. Вёска вядомая з 1065 года як Шчыберска. Яе назва, паводле Францішка Пекасінскага, паходзіць ад мужчынскага імя Сцібар (Чцібар, Чэсбар).