Тызенгаўзы

шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Тызенгаўзаў)

Тызенгаўзы (па-польску Tyzenhauz) — шляхецкі род у ВКЛ герба «Буйвал». У 1198 браты Этэльбрэхт, фогт Тэўтонскага ордэна, і Дытрых прыбылі з Германіі (Гальштынія) у Інфлянты. У 1269 Іаган Тызенгаўз атрымаў ад полацкай князёўны Сафіі замак Кокенгаўз. Адзін з яго нашчадкаў, Рэйнальд Тызенгаўз, падстолі дэрпцкі, у 1633 перасяліўся ў ВКЛ. 16 красавіка 1667 ён быў прызначаны купішскім старостам.

Радавы герб Тызенгаўзаў

Уладанні правіць

 
Палац Тызенгаўзаў, XIX ст.

Ліда, Паставы, Падброддзе, Вепры, Ракішкі, Купішкі, Жалудок, Камаі, Дварчаны і Іўе г.д.

Некаторыя прадстаўнікі роду правіць

Ян Готард (?-1640), кашталян вендэнскі 16211634, дорпацкі ваявода 16341640, староста марыенбургскі, шваненбургскі, керэпэцкі

Готард Ян (?-1669), біскуп смаленскі з 1667

Юрый (?-6/7 верасня 1679), палкоўнік войска ВКЛ, мечнік ВКЛ з 1650, пасол на сойм 1662, староста рэжыцкі, руенскі, румборскі

Андрэй (?-8 лютага 1673), лоўчы ВКЛ з 1667, староста шмельтынскі, усвяцкі, вендэнскі

Рэйнальд, староста купішскі з 1667

Стэфан (?-24 снежня 1708), падстолі ВКЛ у 1687, ваявода наваградскі з 1689, староста дыяменцкі, купішскі, унук Рэйнальда.

  • Ян Стафан (?-1730), вялікі пісар ВКЛ у 16691714, ваявода мсціслаўскі ў 17141730, маршалак Трыбуналу ВКЛ у 1716 і 1720, староста дыяменцкі, купішскі; ж.- ?, дачка Аляксандра Война-Ясянецкага
  • Міхал Бенедыкт (?-да 12 кастрычніка 1726), пісар вялікі літоўскі з 1714, староста шмельтынскі
    • Бенедыкт, староста шмельтынскі, ж. — Ганна Беганская. Меў 3 сыноў і 8 дачок:
      • Міхал, староста падольскі
        • Ігнат (17621822, Вільня), шэф гвардыі літоўскай, кавалер ордэнаў Белага Арла, Св. Станіслава, Залатога Крыжу Ганаровага Легіёну.
          • Рудольф (?-17 сакавіка 1830), атрымаў у спадчыну Жалудок, ж. — Жэнеўева Пуслоўская
            • Германцыя (?-1891, Парыж), м. — Севярын Урускі (18151890, Піза)
            • Юзэфа, м. — Канстанты Патоцкі
            • Эльфрыда, м. — Аўгуст Замойскі
          • Канстанцін (3 чэрвеня 1786, Жалудок-16 сакавіка 1853), арнітолаг, атрымаў у спадчыну Паставы. У 1843 атрымаў Ракіскае графства. Аўтар прац «Асновы арніталогіі, або Навукі пра птушак» (1841), «Усеагульная арніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету» (18431846). Захапляўся жывапісам, быў вучнем Яна Рустэма. У сваім маёнтку ў Паставах стварыў арніталагічны музей, сабраў карцінную галерэю, значную бібліятэку.
            • Рэйнальд (18301880), прадпрымальнік, апошні прадстаўнік графскай лініі
            • Марыя (Пшаздзецкая; 18271890)
          • Сафія (Шуазель-Гуф’е; 17901878)
      • Антоній (1733 — 31 сакавіка 1785), падскарбі надворны літоўскі, староста гарадзенскі з 1765
      • Казімір
    • Антоній, езуіт
    • Казімір, лоўчы інфлянцкі
    • Тэрэза (Аскерчыха)
  • Станіслаў
  • Ежы, староста дыяменцкі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 331—332. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16)