Цеханавецкія

шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Цеханавецкіх)

ЦеханавецкіяXVXVI стагоддзях — Цеханоўскія) — магнацкі род герба «Дамброва» («Дуброва») у Вялікім Княстве Літоўскім. Паходзяць ад Мацея (Мацкі) Пашкавіча Струмілы, намесніка медніцкага ў 1497 годзе, саўладальніка Дмошына і Цеханаўца на Падляшшы (адсюль прозвішча), старэйшага брата родапачынальніка Кішкаў Пятра Пашкавіча Струмілы-Цеханавецкага Кішкі. У 18—20 стст. некаторыя прадстаўнікі роду ўжывалі графскі тытул, які ў 1975[удакладніць] прызнаны за бачэйкаўскай галіной роду ў Італіі, пасля ў Мальтыйскім ордэне. У XV ст. род валодаў маёнткамі на Падляшшы і ў Мельніцкай воласці, з першай паловы XVI ст. іх асноўныя ўладанні знаходзіліся ва ўсходняй Беларусі: Мсціслаўскім і Полацкім ваяводствах, Віцебскім і Аршанскім паветах.

Герб «Дамброва» («Дуброва») Цеханавецкіх

Прозвішча Цеханавецкія з першай паловы XVI ст. насілі ў Польшчы нашчадкі Ганны Станіславаўны, унучкі Мацея Пашкавіча, ад шлюбу з шляхціцам Янам Угрынам-Швейкам герба «Тшаска», якія валодалі часткай Цеханаўца і прынялі герб «Дамброва». Дробнамаёнткавы род Цеханавецкіх (першапачаткова Цеханоўскія, Ціханоўскія) герба «Дамброва» вядомы ў Мсціслаўскім ваяводстве (пасля ў Магілёўскай губерні), іх роднасць з магнацкай сям’ёй не даказана.

Вядомыя прадстаўнікі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць