Род войскаў
Род войскаў (сіл) — складовая частка віду ўзброеных сіл дзяржавы, якая ўключае падраздзяленні, часці і злучэнні, якія маюць уласцівыя толькі ім асноўную зброю і ваенную тэхніку. Кожны род войскаў (сіл) мае характэрныя для яго баявыя ўласцівасці, прымяняе сваю тактыку і прызначаецца для выканання пэўных тактычных і аператыўна-тактычных задач. Да 20 стагоддзя існавалі тры роду войскаў: пяхота, кавалерыя і артылерыя (з 16 ст.). Са стварэннем у 20 ст. новай зброі, ваеннай тэхнікі і са зменай спосабаў вядзення бою і аперацыі з’явіліся новыя роды войскаў, а такі род войскаў, як кавалерыя, цалкам страціў сваё значэнне.
ЛітаратураПравіць
- Абрамаў С. М. Род войск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 393. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Род войск // Радиоконтроль — Тачанка / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1980. — С. 137. — (Советская военная энциклопедия).