Род (этналогія)

форма сацыяльнай арганізацыі

Род — супольнасць кроўных сваякоў, якія вядуць паходжанне ад агульнага продка і маюць агульныя зацікаўленасці. Мае вялікае значэнне ў традыцыйным грамадстве. Вядзецца па мужчынскай лініі ў большасці краёў свету, у тым ліку ў Беларусі. Суродзічы карыстаюцца адным прозвішчам (у Беларусі з 16-га стагоддзя). Шляхціцы таксама выкарыстоўваюць родавыя гербы, што ў Беларусі ўвялі Гарадзельскім прывілеем 1413 года спачатку для шляхты каталіцкага хрышчэннеу, а Прывілеямі 1432 і 1434 гг. пашырылі і на шляхту праваслаўнага хрышчэння. Спачатку шляхціцы неслі агульнародавую адказнасць перад законам. Вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык устанавіў асабістую адказнасць шляхціцаў за злачынствы Прывілеем 1447 года. Суродзічы мелі права выкупу сваіх родавых маёнткаў (вотчын) з рук пабочных асоб. У Вялікім Княстве Літоўскім існавала каля 50 магнацкіх родаў (Радзівілы, Сапегі і Чартарыйскія), якія ўтваралі своеасаблівыя зацікаўленыя згуртаванні для пашырэння сваіх зямельных уладанняў і заняцця вышэйшых дзяржаўных пасадаў. У Расійскай імперыі ўрад увёў радаводныя кнігі для разбору шляхты[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Род у гісторыі // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 393. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4.